Італьянская вайна (1551—1559)
Італьянская вайна 1551—1559 гадоў (таксама вядомая як вайна паміж Габсбургамі і Валуа) — завяршальная з серыі «італьянскіх» войнаў першай паловы XVI стагоддзя. Па яе выніках Францыя адмовілася ад прэтэнзій у паўночнай Італіі, якія паслужылі прычынай пачатку Італьянскіх войнаў за паўстагоддзі да гэтага.
Італьянская вайна 1551—1559 | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Італьянскія войны | |||
![]() Аблога Кале | |||
Дата | 1551—1559 | ||
Месца | Апенінскі паўвостраў, Францыя, Нідэрланды | ||
Прычына | Жаданне Францыі і Габсбургаў усталяваць кантроль над Паўночнай Італіяй | ||
Вынік | Перамога антыфранцузскай кааліцыі. Ва ўсёй Італіі ўсталявалася гегемонія Габсбургаў | ||
Змены | Да Францыі перайшоў Кале; Іспаніі былі вернуты раней захопленыя ў яе тэрыторыі. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Баявыя дзеянні на мора
правіцьФранцузскі кароль Генрых II падпісаў з султанам Сулейманам дагавор аб саюзе, паводле якога французскі і турэцкі флоты сталі праводзіць у Міжземнамор'і сумесныя баявыя дзеянні супраць Габсбургаў, што дазволіла Францыі сканцэнтраваць асноўныя высілкі сухапутных войскаў на Рэйне. На баку Імперыі ваяваў генуэзскі адмірал Андрэа Дорыа, які 8 верасня 1550 года здолеў захапіць горад Махдыя ў Тунісе.
Баявыя дзеянні на моры пачаліся з таго, што ў 1551 годзе туркі прыступілі да аблогі Трыпалі, і да турэцкага флоту далучыліся французскія галеры з Марселя. Калі ў 1552 годзе Генрых II атакаваў Карла V, то туркі паслалі ў Заходняе Міжземнамор'е сто галер. Франка-турэцкі флот разрабаваў узбярэжжа Калабрыі, захапіў горад Рэджа-дзі-Калабрыя, разбіў Андрэа Дорыа ў бітве ля вострава Понца, а ў 1553 годзе здзейсніў уварванне на Корсіку.
Баявыя дзеянні на сушы
правіцьНа сушы Генрых II паспяхова наставаў у Латарынгіі, узяўшы Мец, Туль і Вердэн. Аднак дапамога Сіенскай рэспубліцы, атакаванай у 1553 годзе Фларэнтыйскім герцагствам і Імперыяй, апынулася няўдалай, і пасля паражэння ў 1554 годзе ў бітве пры Марчыяна Сіенская рэспубліка з 1555 года спыніла сваё існаванне, стаўшы часткай Фларэнтыйскага герцагства.
5 лютага 1556 года паміж французскім каралём Генрыхам II і іспанскім каралём Філіпам II быў падпісаны дагавор, паводле якога Іспанія атрымлівала Франш-Кантэ, аднак гэты дагавор неўзабаве быў парушаны.
Пасля адрачэння Карла V у 1556 годзе яго ўладанні былі падзелены паміж Фердынандам I і Філіпам II, і цэнтр вайны зрушыўся ва Фландрыю, дзе ў 1557 годзе Філіп II разам з савойскім герцагам Эмануілам Філібертам разбіў французаў у бітве пад Сен-Кантэнам. У выніку жаніцьбы Філіпа II з каралевай Марыяй у вайну на баку Іспаніі ўступіла Англія, пасля чаго французскія войска ўзялі Кале і разрабавалі Іспанскія Нідэрланды.
Вайна вялікім цяжарам лягла на ўсіх яе ўдзельнікаў, і ў 1557 годзе адбыўся «двайны дэфолт»: Іспанія і Францыя адмовіліся ад выплат па даўгам. Акрамя таго, і Францыі і Іспаніі трэба было штосьці рабіць з Рэфармацыяй, таму было вырашана пачаць мірныя перамовы.
Мір
правіцьУ красавіку 1559 года былі падпісаны мірныя дагаворы паміж удзельнікамі вайны. Паводле іх вынікаў Францыя замацавала за сабой Кале, але аддала частку тэрыторый Іспаніі, а таксама адмовілася ад прэтэнзій на ўладанні ў Італіі, якія паслужылі прычынай усіх Італьянскіх войнаў. У Еўропе канчаткова ўсталявалася гегемонія Габсбургаў, якая праіснавала да Трыццацігадовай вайны.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх