Іштван Доба

І́штван До́ба (венг.: István Dobó, каля 15021572, Срэдняе, Аўстра-Венгрыя, цяпер Украіна) — венгерскі ваенны, які праславіўся гераічнай абаронай Эгерскай крэпасці супраць турэцкіх войскаў у 1552 годзе.

Іштван Доба
István Dobó
Dobo Istvan Statue01.JPG
Статуя Іштвана Доба
Дата нараджэння каля 1502[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1572
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Званне commander[d]
Бітвы/войны
Аўтограф Signature of István Dobó.svg
Commons-logo.svg Іштван Доба на Вікісховішчы

Родам са шляхетнай сям'і з поўначы Венгрыі. Сын Домакаша Доба (Domokos Dobó) і Сафіі Цекеі (Zsófia Cékei). Адзін з шасці дзяцей (Ферэнц, Ласла, Іштван, Домакаш, Ганна і Каталін). 17 кастрычніка 1550 года ажаніўся з Шарай Шуяк (Sára Sulyok, дзеці Ферэнц і Крысціна).

Падтрымліваў Фердынанда I (кароль Чэхіі і Венгрыі з 1526 года) у яго барацьбе за прастол супраць ваяводы Янаша Запальяі і Асманскай імперыі.

У 1549 годзе стаў начальнікам гарнізона крэпасці Эгер. Пры яе абароне 9 верасня18 кастрычніка 1552 года разам з 2100 абаронцамі паспяхова супрацьстаяў націску 80-тысячнага турэцкага войска, чым сарваў план наступу турак на Вену. Ва ўзнагароду Фердынанд I дараваў Доба замкі Дэва (Déva, цяпер Дэва ў Румыніі) і Самашуйвар (Szamosújvár, цяпер Герла ў Румыніі) у Трансільваніі. У 1553 годзе Доба быў прызначаны ваяводай Трансільваніі. Калі яна аддзяліліся ў 1556 годзе ад Венгрыі Доба ў якасці кампенсацыі атрымаў у валоданне замак Лева (Léva, цяпер Левіцэ ў Славакіі).

Абвінавачаны ў здрадзе каралю Доба некалькі гадоў быў зняволены ў Пожані (цяпер Браціслава ў Славакіі). Турэмныя гады падарвалі яго здароўе, і неўзабаве пасля вызвалення ён сканаў.

Абароне крэпасці Эгер прысвечаны раман Гезы Гардані «Зоркі Эгера» (1901).

КрыніцыПравіць

  • «Добо Иштван». БСЭ, 3-е издание.
  1. István Dobó // NUKAT — 2002.