Іван Альбінавіч Кенік
Іва́н Альбі́навіч Ке́нік (1937, в. Бэрэзавы Груд, Лугынскі раён Жытомірская вобласць — 2017) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Іван Альбінавіч Кенік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | пасада ўтворана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын |
||||||
Папярэднік | пасада ўтворана | ||||||
Пераемнік | Валерый Астапаў | ||||||
Нараджэнне |
1937 |
||||||
Смерць | кастрычнік 2017 | ||||||
Адукацыя |
Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (з 1990), Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (1994—2000).
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1937 годзе ў Лугынскім раёне Жытомірскай вобласці. Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут.
Пасля заканчэння інстытута працаваў у трэсце «Мазырсельбуд», дзе прайшоў шлях ад майстра да кіраўніка.
У 1987—1990 гадах — старшыня Мазырскага гарвыканкама.
З 1990 года — Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржаўнага Камітэта БССР па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1].
26 жніўня 1994 года прызначаны Міністрам па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь[2].
20 студзеня 1999 года прызначаны старшынёй камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь[3].
З 14 ліпеня 2000 года ў адстаўцы[4].
Памёр у кастрычніку 2017 года.
Ушанаванне памяці
правіцьЗноскі
- ↑ Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 1990 № 170-XII «Аб прызначэнні Намесніка Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Старшыні Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 1994 г № 75 «Аб прызначэнні Міністра па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 1999 года № 42 «Аб прызначэнні І. А. Кеніка старшынёй Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 года № 393 «Аб вызваленні І. А. Кеніка ад пасады старшыні Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях» (руск.)
- ↑ В память о Иване Кенике
Спасылкі
правіць- Біяграфія на старонцы Прэс-Дасье Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)