Інэса Святаславаўна Гадэ
Інэса Святаславаўна Гадэ (нар. 23 лютага 1950, г. Гомель) — беларускі архітэктар.
Інэса Святаславаўна Гадэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1972—1976 гадах архітэктар у інстытуце «Мінскпраект», у 1976—1981 гадах старэйшы архітэктар «Белкамунпраект», у 1981—1994 гадах старэйшы архітэктар вытворчага аддзела, вядучы архітэктар, кіраўнік групы, загадчык сектара інстытута «Белаграпраект», у 1994—1999 гадах дырэктар ТАА «КСЕЛ», у 1999—2001 гадах галоўны архітэктар праектаў «Аўтарампрампраекта», у 2001—2002 гадах галоўны архітэктар прадпрыемства СУП «ІМО», у 2002—2004 гадах начальнік праектнага бюро ТАА «Кобас», у 2004—2006 гадах ГІП у ЗАТ «Вірас», у 2006—2007 — у ПУП «Кестен», у 2007—2008 — у ЗТАА «Мета-Інтэрнэшнл», у 2008—2010 гадах начальнік ўпраўлення па праектаванні ТАА «Сармат», у 2010—2011 гадах ізноў ГІП у ЗТАА «Мета-Інтэрнэшнл», у 2011—2013 гадах намеснік дырэктары па праектаванні, ГІП у «Творчай майстэрні архітэктара Ярмольчыка Р. М.»[1].
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць правіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Сельгастэхпраекта з вылічальным цэнтрам (1975), Палац піянераў і школьнікаў, музычная школа па вул. Матусевіча, лабараторны корпус Белдзіправадгаса (1976), рэканструкцыя фасадаў Рэспубліканскага Дома мадэляў (1977) у Мінску[2].
Зноскі
- ↑ Годэ Инесса Святославовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Годэ Инесса Святославовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура правіць
- Годэ Инесса Святославовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Годэ Инесса Святославовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)