Ілья Яўгенавіч Дзятлаў
Ілья Яўгенавіч Дзятлаў (24 мая 1950, Масква) — беларускі архітэктар.
Ілья Яўгенавіч Дзятлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 мая 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Яўген Канстанцінавіч Дзятлаў |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСын архітэктара Яўгена Дзятлава, нарадзіўся ў час навучання бацькоў у Маскве.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1973 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): добраўпарадкаванне бульвара па праспекце Машэрава і водна-зялёнай зоны ўздоўж ракі Свіслач (1974), помнік студэнтам і выкладчыкам БПІ, які загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1975), рэканструкцыя Траецкага прадмесця (1980) у Мінску, манумент у гонар першабудаўнікоў Салігорска (1978), рэканструкцыя гістарычнай зоны цэнтра Мінска (1986), манумент піянерскай славы і памятныя знакі каля месца пахавання піянера-героя М. Казея ў вёсцы Станькава (1986).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём і дыпломам Саюза архітэктараў СССР на аглядзе-конкурсе за лепшы праект года (1986, у аўтарскім калектыве), 1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект помніка партызанскай славы Беларусі (1975).
Зноскі
Літаратура
правіць- Дятлов Илья Евгеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)