АКСМ-213
АКСМ-213 — сучленены трохвосевы тралейбус вытворчасці Белкамунмаш. Вытворчасць тралейбуса пачата ў 2002. Большая частка вырабленых АКСМ-213 працуюць у Мінску, усяго толькі 1 машына пастаўлена ў Гомель і 2 — у Кішынёў.
АКСМ-213 | |
---|---|
Вырабнік | Белкамунмаш |
Праект, г. | 2002 |
Выпуск, гг. | 2002 — 2007 |
Тэрмін службы, г. | не менш за 16 |
Экзэмпляры: | 149 |
Агульная маса, кг | 28 000 |
Макс. хуткасць, км/г | 55 |
Час разгону да хуткасці 50 км/г, c | не больш за 34 |
Умяшчальнасць, чал. | |
Месцаў для сядзення | 41 |
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) | 168 |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 18 000 |
Шырыня, мм | 2 500 |
Вышыня кузава, мм | 3 150 |
Нізкападлогавасць, % | 0 |
Салон | |
Колькасць дзвярэй | 4 |
Формула дзвярэй | 2—2—2—2 |
Асвятленне салона | люмінісцэнтнае |
Вентыляцыя салона | праз ссоўныя форткі і люкі |
Ацяпленне салона | праз каларыферы |
Рухавік | |
Вырабнік ЭА | «Дынама», Масква |
Тып | ДК-211 БМ |
Магутнасць, кВт | 170 |
Сістэма кіравання | ТІСК |
Рабочае напружанне, В | 550 — 600 |
Вікісховішчы | на
Гісторыя стварэння
правіцьУ 1993 на заводзе Белкамунмаш быў выраблены першы беларускі тралейбус — АКСМ-101. Тралейбус атрымаў кузаў ад тралейбуса ЗіУ-9, аднак яго высакавольтнае абсталяванне было вынесена на дах. Тралейбус атрымаў больш сучасны рухавік ДК-213, а таксама іншыя змены ў трансмісіі і электраабсталяванні. Па сутнасці, гэта мадэль стала першай мадэллю тралейбуса на базе ЗІУ-9 з сур'ёзнай яго мадэрнізацыяй. Іншыя тралейбусабудаўнічыя прадпрыемствы сталі выпускаць аналагічныя тралейбусы значна пазней. Праз 4 гады, у 1997 годзе, быў пабудаваны новы тралейбус другога пакалення — АКСМ-201. Ён атрымаў новы, больш вуглаваты кузаў, тырыстарна-імпульсную сістэму кіравання цягавым электрарухавіком і новую планіроўку салона.
У 2002 годзе, у мэтах замены маральна састарэлых ЗіУ-10, на аснове тралейбуса АКСМ-201 быў створаны першы асобнік тралейбуса асабліва вялікай умяшчальнасці АКСМ-213 з ужываннем вузла сучлянення вытворчасці МАЗ альбо Hubner. Тралейбусы выпускаліся з 2002 па 2007 гады.
Апісанне канструкцыі
правіцьКузаў тралейбуса двухвагоннай кампаноўкі з рамнай асновай. Аддзелка бакоў і даху ажыцяўлялася з дапамогай нацягнутых стальных ацынкаваных лістоў таўшчынёй 0,9 мм. Пярэдняя частка тралейбуса выканана са шклопластыку. Тралейбус, як і ўсе тралейбусы вытворчасці завода Белкамунмаш, мае высокую антыкаразійную абарону і тэрмін службы не менш за 16 гадоў. Бампер тралейбуса зварны, металічны. На бамперы можа быць замацаваны нумар (калі тралейбус не мае бартавога), а таксама адзінарныя фары высокай магутнасці. Задняя частка прычэпу выканана таксама са шклопластыку, на задняй панэлі размяшчаецца па 5 задніх ліхтароў з кожнага боку.
Для злучэння цягача і прычэпу выкарыстоўваецца вузел шарнірнага сучлянення. Першапачаткова выкарыстоўваўся вузел сучлянення HF485 фірмы Huebner (Германія), з сярэдзіны 2003 года і па 2007 год на АКСМ-213 устанаўліваўся вузел сучлянення беларускай вытворчасці, як на аўтобусах МАЗ-105 ці вузел сербскай вытворчасці. Вядучы мост — сярэдні (задні мост цягача). Колы прычэпа здвоеныя, непаваротныя. Сістэма рабочага тормазу — электрапнеўматычныя.
Тралейбус з'яўляецца тралейбусам падвышанай умяшчальнасці, высакападлогавым з 2 прыступкамі, якія вядуць у салон. Прыступкі зроблены са шклопластыку і аддзеланы гумай або лінолеумам. Сядзенні мяккія, паасобнага тыпу, пакрытыя антывандальнай тканінай. Усяго сядзенняў 41, яны пераважна здвоеныя. Тралейбус мае чатыры дзверы — усе яны двухстворкавыя, праз што высадка і пасадка пасажыраў робіцца больш хуткай. Электрапмеўматычны прывад дзвярэй мае гэтак званы «паветраны ключ» і блакавальнік ходу з адчыненымі дзвярыма. Поручні выкананы са стальных труб, якія пафарбаваны, трывалай на сонцы, палімернай фарбай. Агульная ўмяшчальнасць салона складае 168 чалавек. Вентыляцыя салона ажыццяўляецца праз форткі на вокнах, ці прымусова праз два люкі ў даху. Ацяпленне электракаларыфернае і сілкуецца ад кантактнай сеткі. Абаграванне салона ажыцяўляецца праз каларыферы.
Кабіна кіроўцы цалкам адгароджана ад салона, перагародка мае два аконных праема і ссоўную фортку ў адным з іх для продажу квіткоў. Дзверы ў кабіну звонку адчыняюцца аўтаномна. Крэсла кіроўцы мяккае з падрысорамі, рэгулюецца ў вышыню і глыбіню, адпавядае эстэтычным нормам. Прыборная панэль зробленая ў стылі тарпеда з тэрмапластыку. Ветравая шыба выгнутая, бясколерная. Вентыляцыя кабіны ажыцяўляецца праз фортку, абаграванне — праз каларыфер. Шклоачышчальнікі рычажныя, ветравая шыба падзелена напалам. Рулявое кіраванне з гідраўзмацняльнікам, уніфікавана з аўтобусамі Мінскага аўтамабільнага завода. Электраабсталяванне перанесена на дах і амаль цалкам выключае магчымасць удару токам. Тралейбус мае павышаную ступень бяспекі электраізаляцыі, усё электраабсталяванне абаронена ад ападкаў. Тралейбус мог мець дадатковае абсталяванне ў залежнасці ад патрэб замоўцы.
Тэхнічныя характарыстыкі
правіцьПараметр | Значэнне |
---|---|
Вытворца | Белкамунмаш |
Гады выпуску | 2002 — 2007 |
Колькасць выпушчаных асобнікаў, шт | 149 |
Кузаў | Рамны, двухвагоннай кампаноўкі, адназвенны |
Даўжыня, мм | 18000 |
Шырыня, мм | 2500 |
Вышыня, мм | 3150 |
Агульная маса, кг | 28000 |
Шклоачышчальнікі | Паралелаграмнага тыпу, аднахуткасныя |
Восі, шт | 3 |
Колькасць дзвярэй | 4 |
Поўная ўмяшчальнасць, чал | 169 |
Вядучы мост | Сярэдні |
Сістэма кіравання | ТІСК |
Рухавік | ДК-211 БМ |
Магутнасць, кВт | 170 |
Рабочае напружанне, В | 550 |
Максімальная хуткасць, км/г | 55 |
Гл. Таксама
правіцьСпасылкі
правіць- http://transphoto.ru/photo/605878/ (АКСМ-213 у Гомелi)
- http://transphoto.ru/photo/1214609/?vid=25235 (АКСМ-213 у Гомелi)