Ааліт (грэч. яйка + lithos камень) — акруглыя, шара- альбо эліпсападобныя ўтварэнні з вуглякіслай вапны, аксідаў і сілікатаў жалеза, марганцу і інш., якія маюць канцэнтрычна-слаістую, зрэдку радыяльна-прамяністую будову. Памеры ад 0,05 да 25 мм. Утвараюцца пры асадканамнажэнні ў цёплых крыніцах, азёрнай і марской вадзе ў выніку калоідна-хімічных і біяхімічных працэсаў. Ядром ааліту бываюць дробныя часткі ракавін, пясчынкі і інш.

Ааліты на паверхні вапняка

Літаратура правіць

Спасылкі правіць