Абарырынга (тунг. Abariringa), або Кантон (англ.: Kanton, Canton) — атол у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 9 км². Насельніцтва (2010 г.) — 24 чал.

Абарырынга
кірыб. Abariringa
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча9 км²
Насельніцтва24 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва2,67 чал./км²
Размяшчэнне
2°48′36″ пд. ш. 171°40′37″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Фенікс
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Абарырынга (Кірыбаці)
Абарырынга
Абарырынга
Абарырынга (Ціхі акіян)
Абарырынга
Абарырынга
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Той факт, што да прыбыцця еўрапейцаў на Абарырынга жылі пацукі, можа сведчыць пра тое, што ў мінулым ён наведваўся палінезійцамі або мікранезійцамі.

Атол быў адкрыты 5 жніўня 1824 г. брытанскімі кітабоямі і названы ў гонар Марыі Балкот, жонкі капітана карабля. 4 сакавіка 1854 г. каля яго рыфа пацярпела крушэнне амерыканскае кітабойнае судна «Кантон». Каманда выратавалася і дала негасціннаму кавалку сушы імя свайго карабля.

У 1850-я гг. Вялікабрытанія і ЗША выказалі прэтэнзіі на тэрыторыю атола, аднак ніякіх захадаў да сапраўднай анексіі не зрабілі. Сітуацыя абвастрылася толькі ў 1937 г., калі да Абарырынга адначасова падышлі экспедыцыі ЗША і Новай Зеландыі для назірання за сонечным зацьменнем. Амерыканцы адмовілі новазеландцам прадставіць якарную стаянку. Караблі нават абмяняліся стрэламі ў паветра. У выніку абедзве экспедыцыі высадзіліся на бераг, аднак іх удзельнікі амаль не кантактавалі паміж сабою.

Пасля таго, як экспедыцыі пакінулі востраў, брытанскі і амерыканскі бакі працягвалі афіцыйную сварку і нават высаджвалі на атол сваіх прадстаўнікоў. 6 красавіка 1939 г. было дасягнута пагадненне аб узаемным выкарыстанні сушы. У 1939—1940 гг. на атоле была пабудавана станцыя, якая павінна была забяспечваць паветраную лінію паміж ЗША і Новай Зеландыяй. У гады II сусветнай вайны на Абарырынга быў пабудаваны аэрадром. У пасляваенны перыяд Вялікабрытанія адкрыла тут паштовае аддзяленне.

У 19601976 гг. атол выкарыстоўваўся амерыканцамі для назірання за ваеннымі ракетнымі выпрабаваннямі. У 1976 г. амерыканскія і брытанскія прадстаўнікі пакінулі тэрыторыю Абарырынга.

У 1979 г. амерыканска-брытанскае сумеснае ўладанне было спынена. Атол перайшоў да Кірыбаці. На ім з’явілася сталае паселішча Абарырынга, якое і дало сучасную назву (назва Кантон таксама працягвае выкарыстоўвацца).

У 2010 г. атол разам з іншымі астравамі Фенікс (Кірыбаці) быў уключаны як ахоўваемая тэрыторыя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прырода правіць

Абарырынга — класічны атол каралавага паходжання з шырокай лагунай (каля 50 км²), якая перавышае памеры сушы. Клімат экватарыяльны засушлівы. Крыніц пітной вады няма.

Наземная прырода бедная. Пераважаюць зараснікі травы і хмызняку. Дрэвы растуць толькі каля чалавечых хацін. Пасля вынішчэння большасці пацукоў адзінымі прадстаўнікамі мясцовай наземнай фаўны засталіся птушкі і крабы. Але, нягледзячы на ўмяшанне чалавека, добра захавалася прырода мясцовага каралавага рыфа.

Інфраструктура правіць

 
У паселішчы

На Абарырынга існуе адно паселішча з той жа назвай. Яго жыхары — тунгару з астравоў Гілберта — займаюцца сельскай гаспадаркай і абмежаваным ловам рыбы. Працуе паштовае аддзяленне. Сувязь са знешнім светам падтрымліваецца праз пабудаваны амерыканцамі аэрадром (сталых рэйсаў няма) і ваеннымі, рыбалоўнымі і экспедыцыйнымі суднамі, якія дастаўляюць тубыльцам харч і ўсё неабходнае для існавання.

Колькасць насельніцтва на атоле скарачаецца (з 41 чал. у 2005 г. да 24 чал. у 2010 г.). Развіццю мясцовай эканомікі замінаюць адсутнасць пітной вады (жыхары вымушаны назапашваць дажджавую вільгаць), праблемы з сувяззю і запаведны статус атола.

У 2010 г. з-за адсутнасці транспарту з харчам і вадой насельнікі Абарырынга апынуліся ў складанай сітуацыі. Дзякуючы брытанскаму яхтсмену пра гэта стала вядома амерыканскім ваенным, якія аказалі гуманітарную падтрымку.

Спасылкі правіць