Абмежаванне транзітных зносін з Калінінградскай вобласцю

Абмежаванне транзітных зносін з Калінінградскай вобласцю — забарона транзітных грузаперавозак паміж расійскай Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расіі праз тэрыторыю Літвы, які распаўсюджваецца на тавары, што знаходзяцца пад дзеяннем санкцый Еўрапейскага Саюза, накладзеных на Расію за яе ўварванне ва Украіну[1]. Абмежаванні ўступілі ў сілу 18 чэрвеня 2022 года і прывялі да забароны транзіту праз літоўскую тэрыторыю вугалю, металаў, цэменту, драўніны, будаўнічых матэрыялаў і высокатэхналагічных вырабаў чыгуначным транспартам[1]. Па словах губернатара Калінінградскай вобласці Антона Аліханава, забарона закранула ад 40 да 50% наменклатуры грузаў, якія транспартаваліся паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй часткай РФ[1]. 21 чэрвеня Літва распаўсюдзіла абмежаванні і на грузавы аўтатранспарт[2]. Шэраг медыя назваў прынятыя меры «блакадай Калінінграда», выклікаўшы заяву ў адказ прэм’ер-міністра Інгрыда Шыманіце, якая падкрэсліла, што «пра блакаду гаворка не ідзе і абмежаванні накладзены толькі на перамяшчэнне тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі Еўрасаюза»[3].

У адказ з боку Расіі прагучалі адкрытыя пагрозы Літве[4][5]. Так, кіраўнік часовай камісіі Савета Федэрацыі па абароне дзяржсуверэнітэта Андрэй Клімаў заявіў, што «калі ЕС не выправіць сітуацыю з блакадай Калінінградскай вобласці Літвой, то ён развяжа рукі Расіі для вырашэння гэтай праблемы любымі абранымі спосабамі»[6][7]. МЗС Расіі ахарактарызавала дзеянні суседняй дзяржавы як «правакацыйныя» і «адкрыта варожыя»[8]. 21 чэрвеня падчас візіту ў Калінінград сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў заявіў, што блакада з боку Літвы была справакаваная Захадам «у парушэнне... міжнароднага права». Ён папярэдзіў, што «адпаведныя меры будуць прыняты ў бліжэйшы час. Іх наступствы акажуць сур'ёзны негатыўны ўплыў на насельніцтва Літвы», — дадаў Патрушаў[9]. У той жа дзень Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла, што выклікала пасла Еўрапейскага Саюза ў Маскве Маркуса Эдэрэра ў сувязі з антырасійскімі абмежаваннямі на транзіт тавараў паміж Калінінградам і астатняй Расіяй. У сваёй заяве МЗС РФ заклікала да неадкладнага аднаўлення транзіту праз рэгіён і паабяцаў прыняць меры ў адказ, калі сітуацыя не палепшыцца[10]. Па заявах прэзідэнта, Літва будзе гатова, калі Расія адключыць яе ад рэгіянальнай энергасістэмы ў адказ на блакаванне чыгуначных паставак некаторых расійскіх тавараў у Калінінград, ваеннай канфрантацыі не чакаецца[11].

Зноскі правіць

  1. а б в Запрет на транзит российских грузов в Калининградскую область и обратно — это «нарушение всего и вся»? Или законное решение властей Литвы?. Meduza (20 чэрвеня 2022). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  2. Литва распространила запрет на транзит в Калининград на грузовой автотранспорт. Meduza (21 чэрвеня 2022). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  3. Lituania: «Nessun blocco a Kaliningrad, abbiamo solo applicato le sanzioni». Corriere del Ticino (21 чэрвеня 2022). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  4. Россия ставит ультиматум и открыто угрожает Литве. Delfi (20 чэрвеня 2022). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  5. Запрет на транзит санкционных товаров в Калининград. Законно ли это и что теперь будет. Русская служба Би-би-си (21 чэрвеня 2022). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  6. Что сейчас может сделать взбешенный "блокадой" Калининграда Кремль: Литва стала мишенью. Delfi (20 чэрвеня 2022). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  7. Сенатор Климов: ЕС нужно снять блокаду с Калининграда, иначе Россия решит эту проблему «любыми способами». Коммерсантъ (20 чэрвеня 2022). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  8. Литва ограничила железнодорожный транзит в Калининградскую область. Власти России заявили о блокаде региона и пригрозили ответить на «открыто враждебные» действия. Meduza (20 чэрвеня 2022). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  9. "Kaliningrad: Russia warns Lithuania of consequences over rail transit blockade". BBC News. 2022-06-21. Праверана 2022-06-23.
  10. Russia says it has lodged protest with EU envoy over Kaliningrad 'blockade' (англ.). euronews (22 чэрвеня 2022). Праверана 23 чэрвеня 2022.
  11. Sytas, Andrius (2022-06-22). "Lithuania: We're ready if Russia cuts us out of common power grid over Kaliningrad disruptions". Reuters. Праверана 2022-06-23.