Агароднікі (Ганчарскі сельсавет)

вёска ў Ганчарскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі

Агаро́днікі[1] (трансліт.: Aharodniki, руск.: Огородники) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Стаіць на рацэ Нёман, на шашы Ліда — Бярозаўка. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Вёска
Агароднікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 138 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231304
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236827066
Агароднікі на карце Беларусі ±
Агароднікі (Ганчарскі сельсавет) (Беларусь)
Агароднікі (Ганчарскі сельсавет)
Агароднікі (Ганчарскі сельсавет) (Гродзенская вобласць)
Агароднікі (Ганчарскі сельсавет)

Гісторыя

правіць

За 1-1,5 км ад вескі, ніжэй цячэння Нёмана, на высокім правым беразе знаходзіцца селішча эпохі феадалізму. Тут выяўлены крамянёвыя прылады.

З пачатку XVIII ст. да 1930-х гадоў на поўнач ад сённяшняга паселішча знаходзіўся маёнтак Вашкевічы. На ўзвышанай надпойменнай тэрасе Нёмана стаяў палац, пабудаваны гаспадаром маёнтка графам Салагубам. У канцы XIX ст. гэты маёнтак з палацам і ўсімі пабудовамі перайшоў у спадчыну графу Ленскаму.

З часам Зянон Ленскі стаў адным з заснавальнікаў саматужных майстэрняў шкла ў Бярозаўцы, якія пазней расшырыліся і пераўтварыліся ў шклозавод «Нёман». Аднак сталася так, што, дажыўшы да галечы, Ленскі вымушаны быў прадаць частку маёнтка. Сядзібу з палацам выкупіў у Ленскага граф Ледухоўскі, заўзяты карцёжнік і гуляка. Граф вярнуўся з Вільні ў маёнтак, калі быў пазбаўлены сродкаў для існавання. Аднойчы выбухнуў пажар, і палац згарэў. Ледухоўскі выставіў маёнтак на аўкцыён ужо без палаца. У 1932 годзе сядзібу маёнтка разам з касцёлам, які стаяў побач, выкупіў у Ледухоўскага Адольф Чылек. Другую частку ён выкупіў у графа Ленскага і стаў адзіным уладальнікам.

Касцёл Святых Яхіма і Ганны быў пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Петрунэлі, якога запрасіў у 1763 годзе мецэнат будоўлі граф Салагуб. Некалькі разоў касцёл цярпеў ад пажару. Пасля апошняга, у 1975 годзе, адноўлены ў чэрвені 2000 года. Рэстаўрацыйныя работы вяліся на працягу 5 гадоў па праектных дакументах Петрунэлі, якія захаваліся і былі знойдзены ў Гродзенскім абласным архіве.

Вядомыя асобы

правіць
  • Вітольд Ашурак (1970—2021) — грамадскі і палітычны актывіст, палітычны зняволены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі

правіць