Капліца Святых Яхіма і Ганны (Агароднікі)
Капліца святых Іахіма і Ганны — мураваная каталіцкая капліца на паўночнай ускраіне вёскі Агароднікі Ганчарскага сельсавета Лідскага раёна на вясковых могілках, помнік архітэктуры неакласіцызму.
Славутасць | |
Капліца Святых Яхіма і Ганны | |
---|---|
53°43′05″ пн. ш. 25°27′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Дата заснавання | 1763 |
Дата пабудовы | 1760-я |
Гісторыя
правіцьХрам быў фундаваны ў 1763 г. Салагубамі ў сваім маёнтку Вашкевічы як філіяльны касцёл парафіі Ельня. Краязнаўца Анатоль Кулеш сцвярджае, што касцёл пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Петрунэлі, якога запрасіў у 1763 годзе мецэнат будоўлі.
Некалькі разоў касцёл у Вашкевічах цярпеў ад пажару. У XIX ст. адбудоўваўся Ленскімі (верагодна, у гэты час ён і атрымаў цяперашні выгляд). Пасля апошняга пажару, у 1975 годзе, знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане.
Будынак быў адноўлены па праектных дакументах, якія захоўваюцца ў Гродзенскім абласным архіве. Рэстаўрацыйныя работы пачаліся ў сярэдзіне 1990-х гг. і былі закончаны да 26 чэрвеня 2000 года, да дня святых Іахіма і Ганны, імя якіх носіць капліца. Аднак, падчас гэтых прац не быў адноўлены антаблемент, і галоўны фасад страціў адзін з характэрнейшых элементаў стылю.
Архітэктура
правіцьКапліца вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад аднасхільным дахам. На галоўным фасадзе вылучаны 6-калонны порцік з трохвугольным франтонам, над якім надбудавана 2-ярусная 4-гранная вежачка з крыжом. З тыльнага боку далучана прамавуголная апсіда. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.