Хатляны

аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Хатляны)

Хатля́ны[1] (трансліт.: Chatliany, руск.: Хотляны) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хатлянскага сельсавета. Насельніцтва 1166 чал. (2000).

Аграгарадок
Хатляны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 053 чал.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Паштовыя індэксы
223414
Аўтамабільны код
5
Хатляны на карце Беларусі ±
Хатляны (Беларусь)
Хатляны
Хатляны (Мінская вобласць)
Хатляны

Гісторыя правіць

 
Карта ваколіц Шацка 1927 года.

Упершыню Хатляны згадваюцца ў XVI ст., калі яны ўваходзілі ў склад Менскага павета. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Галоўчынскіх, Быхаўцаў, Завішаў, Заранкаў-Грабоўскіх. 3 XVII ст. паселішча значыцца як мястэчка. Паводле юрыдычных актаў 1663 тут існавала карчма.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатляны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Статус паселішча панізілі да сяла. Станам на 1886 тут было 58 двароў, царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 145 двароў, царква, хлебазапасны магазін, карчма. На 1909 — 168 двароў. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, дрэваапрацоўчымі, перавознымі, сплаўнымі промысламі.

У 1919 Хатляны ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 сталі цэнтрам сельсавета Узденскага раёна. У 1933 тут існавалі стальмашня і кузня, 2 ветраныя млыны. Станам на 1 студзеня 2000 у вёсцы было 374 двары.

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Хатлянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка правіць

Рамонтна-механічныя майстэрні, млын, лесапільня, філіял раённага камбіната бытавога абслугоўвання.

Турыстычная інфармацыя правіць

Дзейнічае Хатлянскі краязнаўчы музей.

Славутасці правіць

  • Археалагічны помнік — курганны могільнік (мае 7 насыпаў).

Страчаная спадчына правіць

 
‎Свята-Пакроўская царква ў Хатлянах

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць. Уздзенскі раён 2003.
  3. У Мінскай вобласці згарэла на Каляды драўляная царква
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць