Іван Мікалаевіч Салавей

вучоны ў галіне глебазнаўства

Іван Мікалаевіч Салаве́й[1] (6 жніўня 1916 — 1987) — вучоны ў галіне глебазнаўства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1955). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.

Іван Мікалаевіч Салавей
Дата нараджэння 6 жніўня 1916(1916-08-06)
Месца нараджэння Хатляны, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 1987(1987)
Грамадзянства  СССР
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, Беларускі НДІ глебазнаўства і аграхіміі
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР — 1976

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Хатляны Ігуменскага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1940 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1957—1982 гг. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі — навуковы супрацоўнік, у 1965—1980 гг. — загадчык аддзела геаграфіі і картаграфіі глеб.

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар прац па генезісе глеб, іх картаграфіі, класіфікацыі і метадалогіі даследавання. Прымаў удзел у складанні глебавай карты БССР.

Сярод апублікаванага:

  • Почвы Белорусской ССР. — Мн., 1974. (у сааўтарстве);
  • Занимательно о почве. — Мн.: Ураджай, 1984. (у сааўтарстве).

Узнагароды

правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць