Адам Іосіфавіч Залескі
Адам Іосіфавіч Залескі (нар. 4 красавіка 1912, в. Кімейка, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 4 жніўня 2002) — беларускі гісторык, этнограф. Доктар гістарычных навук (1963), прафесар (1964). Акадэмік рэгіянальнай (г. Масква) грамадскай арганізацыі «Славянская акадэмія навук, адукацыі, мастацтваў і культуры»[2] (2000). Старшы лейтэнант.
Адам Залескі | |
---|---|
Адам Іосіфавіч Залескі | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1912 ці 1912[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 2002 ці 2002[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковы работнік, гісторык, этнограф |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1930—1931 гадах вучыўся ў Мінску на педагагічных курсах. У 1931—1937 гадах працаваў настаўнікам у Лагойскім, Дзяржынскім і Хойніцкім раёнах, завочна вучыўся ў Мінскім педтэхнікуме. У 1937 годзе скончыў гістарычна-геаграфічнае аддзяленне Мінскага настаўніцкага інстытута.
У 1937—1940 гадах — намеснік дырэктара Мінскага педагагічнага вучылішча.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе — начальнік хімічнай службы 203-га армейскага запаснога стралковага палка. За паспяхова арганізаваную пастаўку дымавых заслонаў у перыяд абароны арміі старшы лейтэнант Адам Залескі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
У 1945—1953 гадах — выкладчык, дэкан Курскага педінстытута.
3 1953 года — загадчык сектара этнаграфіі Інстытута гісторыі, у 1957—1968 гадах — намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.У 1963 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Савецкі патрыятызм сялянства ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі (1941—1944)».
У 1970—1981 гадах — загадчык сектара збору і публікацыі дакументаў і гістарычных мемуараў у Інстытуце гісторыі АН БССР.
Дзесяць гадоў працаваў старшынёй Мінскай абласной арганізацыі «Веды». 3 1994 года -старшыня Беларускага рэспубліканскага аб’яднання «Гістарычныя веды».
Узнагароды
правіцьНавуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, нацыянальных адносін. Намеснік галоўнага рэдактара і адзін з аўтараў 4-га тома 5-томнага выдання «Гісторыя Беларускай ССР» (1975), рэдактар і адзін з аўтараў выдання «Нарысы ваеннай гісторыі Беларусі» (1995). Сааўтар 6-томнага выдання «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза» і 12-томнага «Гісторыя Другой сусветнай вайны». Аўтар манаграфій «Быт беларускіх сялян у партызанскім краі» (1960), «В партизанских краях и зонах» (1962), «В тылу врага» (1969).
Апублікаваў 8 манаграфій, 8 брашур, каля 300 навуковых прац, напісаных ў асноўным на рускай мове[3], у тым ліку:
- Рэакцыйная сутнасць Ватыкана і каталіцызма. - Мн. : Т-ва па распаўсюджванню паліт. і навук. ведаў БССР, 1959. - 28 с.
- У чым шкоднасць каталіцызму. - Мн. : Дзяржвыд БССР, 1960. - 72 с.
- Падарожжа ў суровае мінулае: нарысы аб жыцці беларускіх сялян на тэрыторыі партызанскага краю. - Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. - 115 с.
- Белорусский народ в годы Великой Отечественной войны. - Мн. : Госиздат БССР, 1959. - 145 с.
- Новыя звычаі і абрады - у наш быт. - Мн. : Т-ва па распаўсюджванню паліт. і навук. ведаў БССР, 1960. - 61 с.
- Причины существования и пути преодоления религиозных пережитков. - Мн.: Наука и техника, 1965. - 194 c.
- Героический подвиг миллионов в тылу врага: Помощь населения партизанских зон народным мстителям. - Мн. : Беларусь, 1970. - 183 с.
- В тылу врага: борьба крестьянства Белоруссии против социально-экономических мероприятий немецко-фашистских оккупантов. - Минск : Наука и техника, 1969. - 177 с.
- Дарогамі партызанскай Беларусі: [нарысы]. - Мінск : Беларусь, 1974. - 237 с.
- О национальных отношениях в Советской Белоруссии: исторические очерки (вместе П. Н Кобринец). - Гродно : Гродненский госуниверситет, 1992. - 192 с.
- И. В. Сталин и коварство его политических противников / Бел. респ. и Мин. науч. объединения "Ист. знания" Орг. ветеранов РБ. Кн. 1 : Поражение оппозиционных группировок. — 1999. — 336 с.
- И. В. Сталин и коварство его политических противников / Бел. респ. и Мин. науч. объединения "Ист. знания" Орг. ветеранов РБ. Кн. 2 : Правовая защита безопасности Советского государства. — 2002. — 501 с. ISBN 985-668-216-9
- Попрание прав человека в США. - Минск : ЗАО "Православная инициатива", 2000. - 26 с.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Международная славянская академия наук, образования, искусств и культуры учреждена по инициативе выдающихся российских, сербских и приднестровских ученых и деятелей культуры 18 мая 1992 г. (Президент – академик МСА Б.И. Искаков) Архівавана 25 студзеня 2020.
- ↑ Залескі Адам Іосіфавіч
Літаратура
правіць- Даследчык партызанскай тэмы // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 2-3. — С. 58-59.
- Залесский Адам Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2006. — Т. 3 : Герасименко-Картель. — С. 598.
- Залесский Адам Иосифович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 440.
- Залескі Адам Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1998. — Т. 6 : Дадаізм-Застава. — С. 512.
- Залескі Адам Іосіфавіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. — Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. — С. 55-57.
- Залескі Адам Іосіфавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 539—540.
- Залескі Адам Іосіфавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 3 : Гімназіі-Кадэнцыя. — С. 398.