Адам Храптовіч
Адам Храптовіч (19 сакавіка 1768 — 25 снежня 1844, в. Вішнёўка, цяпер Смаргонскі раён) — асветнік, мецэнат мастацтваў і навукі; ганаровы член Віленскага ўніверсітэта.
Адам Храптовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Adam Chreptowicz | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 сакавіка 1768 |
||||||
Смерць |
25 снежня 1844[1] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Храптовічы | ||||||
Бацька | Іахім Храптовіч | ||||||
Маці | Канстанцыя з Пшаздзецкіх[d] | ||||||
Жонка | Марыя з Любамірскіх[d][2] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын І. Храптовіча. Быў візітатарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання 1794 года[4].
У сваіх уладаннях адмяніў цялесныя пакаранні прыгонных сялян, зменшыў іх павіннасці. У яго Шчорсаўскім маёнтку дзейнічала буйная пачатковая школа ўзаемнага навучання (г. зв. ланкастэрская), дзе станам на 1822 год займалася 350 вучняў з прыгонных, якія разам з элементарнай адукацыяй набывалі пэўныя навыкі вытворчай, рамеснай працы. Значна памножыў бібліятэку, заснаваную яго бацькам. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай школы, А. Xраптовіч ахвяраваў яе бібліятэцы калекцыю гравюр (каля 1100)[4].
Памёр і пахаваны ў Вішнёўцы (цяпер Смаргонскі раён)[4].
Зноскі
- ↑ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/EGB.djvu.zip/EGB_tom6b.djvu/85_1332x9999.jpeg
- ↑ https://www.muzeumzamoyskich.pl/ukryty-portret-tajemniczej-damy Праверана 16 лістапада 2021.
- ↑ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/25sak-8.indd_.pdf
- ↑ а б в Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1
Літаратура
правіць- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1