Сялец (Бярозаўскі раён): Розніца паміж версіямі

Бярозаўскі раён
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сяле́ц'''<ref>[http://maps.by/viewate/686 Госкартгеоцентр]</ref> — вёска ў Беларусі, на рацэ ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:43, 12 лістапада 2012

Сяле́ц[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Башта пры яе сутоцы ў Ясельдай. Цэнтр Сялецкага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца за 6 км ад Бярозы.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Сялец датуецца 1397. З 1471 тут дзейнічаў касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мястэчка ўвайшло ў склад Берасцейскага павету Берасцейскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сялец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце. Станам на 1878 у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, яўрэйскі малітоўны дом, школа, лякарня.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства.

У 1939 Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 — 468 муж., з іх шляхты 2, духоўнага стану 2, мяшчанаў-іудзеяў 176, мяшчанаў-хрысціян і сялян 286, жабракоў 2[2]; 1878 — 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.), у тым ліку 932 юдэі[3]
  • XX стагоддзе: 1921 — 997 чал.[4]

Турыстычная інфармацыя

Памятныя мясціны

  • Касьцёл Святога Аляксея (1912)
  • Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (1865—1870)
  • Могілкі старыя каталіцкія. Капліца Святога Лаўрэнція

Страчаная спадчына

  • Царква уніяцкая

Вядомыя асобы

Цікавыя факты

Крыніцы

Зноскі

  1. Госкартгеоцентр
  2. Шаблон:Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010) С. 414.
  3. Sielec (22) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 529.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  5. Мікалай Пейган. Сялецкія карані Уладзіміра Высоцкага // «Маяк», 30 снежня 2009.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі