Братоша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ст., удакл.
→‎top: картка, перанесена: ' → {{Асоба}} ' з дапамогай AWB
Радок 1:
{{Асоба}}
'''Братоша (Братош, Братша) Кайлутавіч''' (упам. з 1370-х — да 1414) — набліжаны баярын [[Вітаўт]]а.
 
Родапачынальнік [[Род Зяновічаў|Зяновічаў]]. Паводле генеалагічнага падання XVI ст., Зяновічы выводзілі сябе ад сербскага ці малдаўскага [[дэспат]]а, т.б. намесніка правінцыі, які з'ехаў у ВКЛ на службу да вял.кн. Вітаўта. Паводле [[Рымвідас Петраўскас|Рымвідаса Петраўскаса]], паданне магло мець гістарычную аснову, бо імя Братоша і праўда было характэрным для сербаў, а княжацкае паходжанне тлумачыць далучэнне Братошы да [[ВКЛ|вялікалітоўскай]] эліты. Праўда, імя Братоша не сустракаецца сярод сербскай арыстакратыі, толькі ў простанароддзя, і арыстакраты пры неабходнасці эмігравалі звычайна на Захад, у Венгрыю або Венецыю.
 
У 1370-я гады быў радцам кн. [[Андрэй Полацкі|Андрэя Альгердавіча]], у т.л. у 1370—1377 гадах сведкам яго граматы на сяло Семянцова баярам Фёдару і Дзмітрыю, родапачынальнікам Корсакаў<ref>Кузьмин А. В. Опыт комментария…</ref>. Снежнем 1388 года разам з панам Мінігайлам і кн. Юрыем Кажушнам ездзіў у Маладзечна каб засведчыць прысягу кн. [[Дзмітрый Альгердавіч|Дзмітрыя Альгердавіча]] польскаму каралю Уладзіславу Ягайле{{sfn|Лицкевич|2014|с=53.}}. У 1388 -- пачатку1388—пачатку 1389 года ездзіў разам з кн. [[Іван Альгімонтавіч Гальшанскі|Іванам Альгімонтавічам]] паслом кн. [[Лугвен Альгердавіч|Лугвена Альгердавіча]] ў Ноўгарад Вялікі{{sfn|Лицкевич|2014|с=53.}}.
 
У 1387-1392 годзе сярод іншых баяраў паручыўся кн. Скіргайлу за Грыдку Канстанцінавіча{{sfn|Лицкевич|2014|с=53.}}, тады ж Братоша атрымаў ад караля Ягайлы [[Глыбокае]]. Браў удзел у падрыхтоўцы і падпісанні Салінскага дагавора (1398){{sfn|Лицкевич|2014|с=53.}}. Пасля прыходу да ўлады вял.кн. Вітаўта, да 1404 года быў у яго радзе. У 1399 годзе па даручэнні вял.кн. Вітаўта суправаджаў пасланнікаў з Рыгі ў Полацк{{sfn|Лицкевич|2014|с=53.}}. Напэўна, у часы вял.кн. Вітаўта ўладанні Братошы перайшлі са складу Полацкай зямлі ў склад Віленскага ваяводства.