Язэп Францавіч Сушынскі: Розніца паміж версіямі

палітычны, культурны і грамадскі дзеяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба |імя = Язэп Сушынскі |арыгінал імя = Язэп Францавіч Сушынскі |партрэт...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:05, 19 красавіка 2020

Язэп Сушынскі (0 мая 1885, в. Юроны, Дрысенскі павет, Віцебская губерня — 1967, Мінск) — беларускі палітык. мемуарыст, хімік, мовазнаўца, педагог.

Язэп Сушынскі
Язэп Францавіч Сушынскі
Род дзейнасці беларускі палітык. мемуарыст, хімік, мовазнаўца, педагог
Дата нараджэння 0 мая 1885
Месца нараджэння в. Юроны, Дрысенскі павет, Віцебская губерня
Дата смерці 0 верасня 1967
Месца смерці Мінск
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Партыя

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Сябра БСГ. У 1917 годзе старшыня Беларускай народнай партыі сацыялістаў. Блізкі знаёмы Янкі Купалы, першая сустрэча з якім адбылася на кватэры Б.Эпімах-Шыпілы ў Пецярбургу.

Удзельнік Першага Усебеларускага З'езду.

У 1921—1926 працаваў у розных установах Наркамасветы БССР. Потым у Інбелкульце. У 1929—1930 у Інстытуце мовазнаўства БелАН, займаўся распрацоўкай беларускай навуковай тэрміналогіі.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 году па справе «Саюзу вызвалення Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ва Уфу. Пастановай Асобай нарады ад 25 ліпеня 1935 году тэрмін зняволення падоўжаны. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 году.

Па вяртанні ў Мінск выступаў у друку і публічна з успамінамі пра Янку Купалу, грамадска-культурнае жыццё беларусаў у Пецярбургу да 1917 году. Рукапіс успамінаў захоўваецца ў Літаратурным музеі Я. Купалы.

Быў жанаты, гадаваў пяцярых дзяцей.

Літаратура

  • Язэп Сушынскі / Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Сябар вялікага таленту // Чырвоная змена. 1962, 26 чэрв.; Купала ў Пецярбурзе // Полымя. 1967, № 3

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:САРТЫРОЎКА ПА ЗМОЎЧВАННІ:Сушынскі, Язэп

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 300. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2