Яраслаў Яраполчыч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «'''Яраслаў Яраполчыч''' (?— 11.8.1102) — князь луцкі, князь берасцейскі, старэйшы сын уладзіміра-валынскага і тураўскага князя Яраполка Ізяславіча. Пры жыцці бацькі ў 1079 валодаў Луцкам. У пачатку Х...»
(Няма розніцы)

Версія ад 04:55, 22 лютага 2022

Яраслаў Яраполчыч (?— 11.8.1102) — князь луцкі, князь берасцейскі, старэйшы сын уладзіміра-валынскага і тураўскага князя Яраполка Ізяславіча.

Пры жыцці бацькі ў 1079 валодаў Луцкам. У пачатку ХІІ ст. авалодаў Берасцем, якое, верагодна, разлічваў захаваць за сабою як кампенсацыю за адабраныя кіеўскім князем Святаполкам Ізяславічам свае былыя ўладанні. У 1101 Яраслаў Яраполчыч быў захоплены ў Берасці сваім дзядзькам Святаполкам і зняволены ў Кіеве. Пры заступніцтве кіеўскага духавенства быў вызвалены, але ў 1102 уцёк ад Святаполка на Берасцейшчыну. Быў схоплены на р. Нур сваім стрыечным братам Яраславам Святаполчычам. Вернуты ў Кіеў, дзе паўторна зняволены. Праз нядоўгі час памёр у няволі.