Ісая Берлін (англ.: Isaiah Berlin; 9 чэрвеня 1909 — 5 лістапада 1997) — англійскі філосаф, гісторык ідэй, тэарэтык. Лаўрэат Іерусалімскай прэміі 1979 года.

Ісая Берлін
англ.: Isaiah Berlin
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1909(1909-06-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1997(1997-11-05)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, гісторык, выкладчык універсітэта, дыпламат, historian of ideas
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Альма-матар
Кірунак гісторыя філасофскіх ідэй
Значныя ідэі негатыўная і пазітыўная свабода
Вядомыя вучні Geoffrey Midgley[d]
Член у
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі рыцар-бакалаўр

прэмія Эразма[d] (1983)

Іерусалімская прэмія[d] (1979)

ганаровы доктар Тэль-Авіўскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Кембрыджскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Оксфардскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (чэрвень 1979)

ганаровы доктар Балонскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Таронцкага ўніверсітэта[d]

член Брытанскай акадэміі[d]

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Мемарыяльная дошка на доме ў Рызе, дзе прайшло дзяцінства

Ісая Берлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай яўрэйскай сям'і. Разам з сям'ёю жыў у Пскове, сведка падзей лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыяў 1917 года. Сям'я з'язджае з Латвіі ў Англію ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончвае Оксфардскі ўніверсітэт і атрымлівае ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Берлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадах ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне з вялікай увагай вывучаў Уінстан Чэрчыль.

У 1974 г. ён становіцца прэзідэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Берлін — прафесар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Усіх Душ у Оксфардзе.

  Быць лібералам значыць жыць і даваць жыць іншым.
Ісая Берлін
 
  Ліберальная дзяржава — гэта дзяржава з максімальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максімальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных.
Ісая Берлін
 

У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзвяла Ісаю Берліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.

Працы правіць

  • 1939 «Карл Маркс» (Karl Marx: His Life and Environment)
  • 1953 «Вожык і ліса» (The Hedgehog and the Fox: An Essay on Tolstoy's View of History)
  • 1955 «Гістарычная непазбежнасць»
  • 1956 «Стагоддзе асветы» (The Age of Enlightenment: The Eighteenth-Century Philosophers)
  • 1958 «Дзве канцэпцыі волі»
  • 1969 «Чатыры эсэ пра волю» (Four Essays on Liberty)
  • 1978 «Рускія мысляры» (Russian Thinkers)
  • 1978 «Паняцці і катэгорыі» (Concepts and Categories: Philosophical Essays)
  • 1979 «Супраць цячэння» (Against the Current: Essays in the History of Ideas)
  • 1980 «Асабістыя ўражанні» (Personal Impressions)
  • 1990 «Скрыўленае дрэва чалавецтва: часткі з гісторыі ідэй» (The Crooked Timber of Humanity: Chapters in the History of Ideas)
  • 1996 «Сенс рэальнасці» (The Sense of Reality: Studies in Ideas and their History)

Шматлікія працы І. Берліна прысвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасці, нараджэнню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібералізм і яе разладу з заходнім лібералізмам.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Sir Isaiah Berlin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Isaiah Berlin // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. https://doi.org/10.1093/ref:odnb/65663