Абляпі́ха[3] (Hippophae) — род кустовых і дрэвавых раслін сямейства лохавых.

Абляпіха

Абляпіха крушынападобная (Hippophaë rhamnoides)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hippophae L.

Сінонімы
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500326
NCBI  48233
EOL  61951
GRIN  g:5698
IPNI  14480-1

Апісанне правіць

Калючыя кусты або разгалінаваныя дрэўцы, часта са скрыўленым ствалом, вышыня дасягае 7, зрэдку 15 м. Кветкі паяўляюцца разам з лісцем, дробныя, аднаполыя. Расліна двухдомная (мужчынская і жаночая), таму для плоданашэння патрэбна мець у суседстве разнаполыя асобіны.

 
Плады

Плод — несапраўдная касцянка шарападобна-авальнай формы, залаціста-жоўты або аранжавы ў жніўні—верасні. Размнажэнне насеннем або вегетатыўнае. У пладах шмат вітамінаў, алей.

Распаўсюджанне правіць

Род абляпіхі аб'ядноўвае 3 віды — крушынападобную (Hippophaë rhamnoides), тыбецкую (Hippophae tibetana) і вербалістую (Hippophae salicifolia). Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі інтрадукавана абляпіха крушынападобная (Hippophaë rhamnoides).

Дэкаратыўныя расліны.

Выкарыстанне правіць

 
Сок, лікёр і жэле з абляпіхі (Германія)

Багатыя сокам плады абляпіхі выкарыстоўваюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. Са свежых і замарожаных пладоў вараць варэнне, атрымліваюць сок, які можа быць выкарыстаны на прыгатаванне павідла, жэле, кісялю і напіткаў. Рэшткі пладоў пасля здабывання соку — добры кампанент лячэбнага полівітаміннага чаю. Усе прадукты з абляпіхі маюць далікатны і прыемны пах ананаса.

Як лекавы сродак выкарыстоўваюць абляпіхавы алей.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.