Аляксандр Аляксандравіч Кліменка

беларускі футбаліст і трэнер

Аляксандр Кліменка (28 сакавіка 1983, Мазыр) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Футбол
Аляксандр Кліменка
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Кліменка
Нарадзіўся 28 сакавіка 1983(1983-03-28) (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 78 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Беларусь Мазыр 24 (9)
2001—2003 Беларусь Славія (Мазыр) 41 (13)
2003—2004 Расія Балтыка (Калінінград) 8 (0)
2004   Беларусь Славія (Мазыр) 27 (10)
2005—2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 81 (44)
2009—2010 Беларусь Гомель 34 (7)
2011—2012 Беларусь Славія (Мазыр) 29 (4)
2022— Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 19 (9)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
2007 Беларусь Беларусь 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2019—2020 Беларусь Славія (Мазыр) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мазырскага футбола, гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у клуб другога расійскага дывізіёна «Балтыка», але не замацаваўся і вярнуўся ў «Славію». Найлепшыя сезоны правёў у салігорскім «Шахцёры», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005 і стаў найлепшым бамбардзірам у сезоне 2006. Пасля перайшоў у «Гомель», а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.

У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[2]. У 2019 годзе ўзначаліў дубль клуба, а ў жніўні 2020 года вярнуўся да працы з юнацкімі камандамі[3]. У пачатку 2022 года як ігрок далучыўся да калінкавіцкай «Вертыкалі» ў Другой лізе.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2002—2005 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. 2 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі (таварыскі матч супраць Ірана).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999 Д3 Мазыр   8 8
2000 Д3 Мазыр   16 1
2001 Д1 Славія   6 2
2002 Д1 Славія   25 9
2003 (1) Д1 Славія   10 2
2003 (2) Д2 Балтыка   8 0
2004 Д1 Славія   27 10
2005 Д1 Шахцёр   26 14
2006 Д1 Шахцёр   25 17
2007 Д1 Шахцёр   13 8
2008 Д1 Шахцёр   17 5
2009 Д1 Гомель   16 3
2010 Д2 Гомель   18 4
2011 Д2 Славія   28 4
2012 Д1 Славія   1 0

Крыніцы правіць

  1. https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_klimenko/
  2. Футбол. Михаил Мартинович и Александр Клименко повесили бутсы на гвоздь (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021.
  3. Футбол. Дубль "Славии" возглавил Дмитрий Турчин (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2022.