Арсень Мікалаевіч Насонаў

Арсен Мікалаевіч Насонаў (27 жніўня 1898, Еўпаторыя23 красавіка 1965) — рускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1944).

Арсен Мікалаевіч Насонаў
руск.: Арсений Николаевич Насонов
Дата нараджэння 15 (27) жніўня 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1965(1965-04-23)[1] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя, археаграфія, крыніцазнаўства, гістарычная геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1922 годзе Петраградскі ўніверсітэт. Працаваў у Дзяржаўным Эрмітажы, потым у маскоўскай групе Гістарычна-археалагічнага інстытуту АН СССР, Інстытуце гісторыі АН СССР. Вывучаў гісторыю Русі эпохі феадалізму, гістарычную геаграфію, крыніцазнаўства.

Выявіў і даследаваў больш за 1000 старажытных рукапісаў з летапіснымі тэкстамі, выдаў многія рускія летапісы. У працы «Руская зямля і ўтварэнне тэрыторыі старажытнарускай дзяржавы», якая выдадзеная ў 1951, даследаваў Полацкую, Тураўскую, Берасцейскую землі. Паводле яго меркаванняў, Літва ў 12 ст. размяшчалася на суседстве з Мінскам і плаціла даніну Полацку. Ён прааналізаваў працэс фарміравання і росту тэрыторыі Полацкай зямлі, прычыны барацьбы Полацка з Кіевам, а таксама выказаў меркаванне пра мясцовае паходжанне першага полацкага князя Рагвалода.

Зноскі

  1. а б в Насонов Арсений Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.