Артур Расізадэ

прэм’ер-міністр Азербайджана

Артур Расізадэ (азерб.: Artur Tahir oğlu Rasizadə; 26 лютага 1935) — азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Азербайджана (19962003 і 20032018).

Артур Расізадэ
азерб.: Artur Tahir oğlu Rasizadə
Прэм’ер-міністр Азербайджана
26 лістапада 1996 — 4 жніўня 2003
Папярэднік Фуад Гуліеў
Пераемнік Ільхам Аліеў
Прэм’ер-міністр Азербайджана
4 лістапада 2003 — 2018
Папярэднік Ільхам Аліеў
Пераемнік Наўруз Мамедаў
Нараджэнне 26 лютага 1935(1935-02-26) (89 гадоў)
Бацька Tahir Rasizadə[d]
Веравызнанне Іслам
Партыя КПСС (да 1991)
Адукацыя
Прафесія інжынер-механік
Дзейнасць палітык, інжынер, дыпламат
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 лютага 1935 года ў Кіравабадзе (цяпер Гянджа) у сям’і настаўніка. Яго бацька — Таір Мамед аглы Расізадэ загінуў у 1942 годзе падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 годзе Артур Расізадэ скончыў сярэднюю школу № 4 у Ленкарані, а ў 1957 годзе — Азербайджанскі індустрыяльны інстытут імя М.Азізбекава, пасля чаго пачаў працу інжынерам у Азербайджанскім інстытуце нафтавага машынабудавання. У 1973 годзе ён стаў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута. У 1977 годзе Артур Расізадэ прызначаны дырэктарам Азербайджанскага інстытута машынабудавання. У перыяд з 1978 па 1981 гады ён працаваў у Дзяржплане Азербайджанскай ССР.

З 1986 па 1992 гады быў першым намеснікам старшыні Савета міністраў АзССР, курыраваў энергетычную, машынабудаўнічую і нафтахімічную галіны. У маі 1996 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана. 20 ліпеня 1996 года стаў выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Азербайджана замест Фуада Гуліева, 26 лістапада таго ж года стаў прэм’ер-міністрам. Па стане здароўя падаў у адстаўку 4 жніўня 2003 года, саступіўшы пасаду Ільхаму Аліеву. Артур Расізадэ зноў стаў прэм’ер-міністрам Азербайджана 4 лістапада 2003 года.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. "Lukaşenko Artur Rasizadəni "Xalqlar Dostluğu" ordeni ilə təltif edib". 525.az. 08.04.2015. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі правіць