Аўгуст Бекю (польск.: August Ludwik Bécu; літ.: Augustas Ludvikas Bekiu; 3 мая 1775, Гродна — 7 верасня 1824, Вільня) — польскі вучоны-гігіеніст, прафесар Віленскага ўніверсітэта, айчым паэта Юльюша Славацкага.

Аўгуст Людвік Бекю
August Ludwik Bécu
Партрэт Аўгуста Бекю (мастак Ян Рустэм)
Партрэт Аўгуста Бекю (мастак Ян Рустэм)
Дата нараджэння 14 (25) мая 1771
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня (7 верасня) 1824 (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Жан Луі Бекю
Жонка Саламея Славацкая[d]
Род дзейнасці урач, патолагаанатам
Навуковая сфера медыцына
Месца працы прафесар Віленскага ўніверсітэта
Вядомы як адным з заснавальнікаў і старшыня віленскага Медыцынскага таварыства
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Галоўную віленскую школу, атрымаў ступень доктара філасофіі (1789), ступень доктара медыцыны (1793)[1]. Вучыўся ў Гродна, Кёнігсбергу[1].

У Галоўнай школе (у 1803 годзе пераўтвораны ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт) выкладаў у 1797—1824 гадах курсы паталогіі, тэрапіі, фармацэўтыкі, фізіялогіі; загадваў кафедрай фізіялогіі (з 1805), кафедрай паталогіі і гігіены (з 1806)[1]. Стаў адным з заснавальнікаў віленскага Медыцынскага таварыства (1805) і быў яго старшынёй з 1811. У 1807—1812 гадах быў членам школьнай камісіі, у 1819 займаў пасаду папячыцеля школ.

 
Магіла Бекю на могілках Роса

Некралог, апублікаваны ў часопісе «Dziennik Wileński», датуе смерць жніўня Бекю 7 верасня. Тая ж дата пазначана на надмагіллі на віленскіх могілках Роса. У некаторых ненадзейных выданнях дата смерці памылкова ўказваецца 26 ліпеня.

Вакцынацыя правіць

Быў камандзіраваны Віленскім універсітэтам у Шатландыю і па вяртанні ў 1803 стаў першым у Літве і Беларусі[1] практыкаваць прышчэпку воспы. Напісаў пра прышчэпкі працу «O wakcynie czyli tak zwanei ospie krowiej» («Аб вакцыне, або так званай каровінай воспе»; Вільня, 1803). У 1808 разам з прафесарам Ёзэфам Франкам  (руск.) заснаваў пры універсітэцкай клініцы інстытут вакцынацыі для навучання студэнтаў прышчэпкам. Супрацоўнічаў у часопісе «Dziennik Wileński».

Рэпутацыя правіць

Удзельнічаючы ў органах нагляду над навучальнымі ўстановамі, Аўгуст Бекю не мог не выклікаць негатыўнага стаўлення патрыятычна настроенай моладзі. Лічыцца, што ён адыграў непрыстойную ролю ў расследаванні справы філаматаў — філарэтаў (18231824), уступіўшы ў цеснае супрацоўніцтва з М. М. Навасільцавым. Калі 26 жніўня 1824 ударам маланкі Бекю быў забіты ва ўласнай кватэры, у гэтым ўбачылі доказ яго здрады і пакаранне; па некаторых крыніцах, маланка быццам бы сплавіла ў злітак сярэбраныя манеты, якія захоўваліся ў пасцелі, нібыта атрыманыя ім за паслугі расійскім уладам. Адам Міцкевіч, якога высылалі па справе філаматаў з Літвы, у трэцяй частцы паэмы «Дзяды» вывеў постаць Доктара, у якім лёгка апазнаецца Бекю. Лічыцца, што гэта акалічнасць была прычынай варожасці паміж Міцкевічам і Славацкім.

Працы правіць

Напісаў працы па шпітальнай справе і гігіене дзіцячага ўзросту[1]:

  • O wakcynie czyli tak zwanei ospie krowiej. Wilno, 1803 («Аб вакцыне, альбо так званай каравінай воспе»).
  • Rozprawa doskonalości szpitalów. Wilno, 1807 («Развагі пра ўдасканаленне бальніц»).
  • O porządnem utrzymywaniu spitalów. Wilno, 1807.
  • Postrzeźenie mleka zielonego.
  • O lączeniu medycyny z chirurgią. Wilno, 1817.

Зноскі

  1. а б в г д Бекю Август // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць