Барыбал, або чорны мядзведзь (Ursus americanus) — млекакормячае сямейства мядзведзяў. Часам яго вылучаюць у асобны род Euarctos.

Барыбал
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ursus americanus Pallas, 1780

Сінонімы
  • Euarctos
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180544
NCBI  9643
EOL  328582
FW  52602

Гэта самы звычайны паўночнаамерыканскі мядзведзь, распаўсюджаны ад поўначы Аляскі (Нацыянальны парк Дэна) і Канады да цэнтральнай Мексікі (штаты Наярыт і Тамауліпас) і ад Атлантычнага да Ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Сустракаецца ў 39 з 50 штатаў ЗША і ва ўсіх канадскіх правінцыях.

Налічваюць 16 падвідаў барыбала. Сярод іх — кермод і глечарны мядзведзь.