Баян-Улэгэйскі аймак

Баян-Улэгэйскі аймак або Баян-Улугэй, Баян-Улгій (манг.: Баян-Өлгий аймаг, каз.: Баян Өлгей аймағы; каз.: Бай Өлке — багаты край) — аймак Манголіі.

Баян-Улэгэйскі аймак
Баян-Өлгий аймаг/Баян Өлгей аймағы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Манголія
Уваходзіць у
Уключае 13 самонаў
Адміністрацыйны цэнтр Уйгій
Дата ўтварэння 1939[1]
Афіцыйныя мовы казахская, мангольская
Насельніцтва 85 232 
Шчыльнасць 1,86 чал./км² чал./км²
Нацыянальны склад казахі, манголы
Плошча 45 705 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Сярэдняя вышыня


 1710 м
Баян-Улэгэйскі аймак на карце
Часавы пояс UTC+7
Код ISO 3166-2 MN-071
Тэлефонны код 0142
Код аўтам. нумароў БӨ_
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

На паўночным усходзе мае адміністрацыйную мяжу з Убсунурскім аймакам, на ўсходзе і паўднёвым усходзе з Кабдоскім, на поўначы мяжуе з Расіяй, на захадзе, поўдні і паўднёвым захадзе — з КНР. Агульная тэрыторыя складае 45 704,9 км². Аймак размешчаны сярод гор Мангольскага Алтая на вышыні 1300 метраў над узроўнем мора.

1 % усёй тэрыторыі займаюць лясы. На тэрыторыі аймака больш за 20 малых і вялікіх азёр, каля 400 рэк, ручаёў і крыніц[2].

У межах аймака размешчаны нацыянальны парк Алтай-Таван-Богд.

Клімат правіць

Клімат рэзка кантынентальны.

Гісторыя правіць

На тэрыторыі аймака шмат гістарычных помнікаў са шматлікімі каменнымі статуямі, наскальнымі малюнкамі.

Гэтая зямля стала месцам барацьбы паміж «белымі» і «чырвонымі» падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі.

Насельніцтва правіць

Аймак населены пераважна казахамі (93 %), астатнія — уранхайцы, тувінцы і халха-манголы[3]. Зыходзячы з прыведзеных у табліцы даных можна ацаніць памеры знешняй міграцыі казахаў у Казахстан — прыблізна 30 тыс. чал. у перыяд 1991—1993 гадоў. У наступныя гады, сутыкнуўшыся з цяжкасцямі адаптацыі і праблемамі эканамічнага плану, пэўная частка рэпатрыянтаў вярнулася ў Манголію.

Насельніцтва аймака Баян-Улугэй[4][5][6]
1963 1969 1975 1979 1981 1991 1993 1995 1998 2000 2002 2004 2005
47 800 58 100 66 600 71 400 74 500 102 817 75 043 82 259 87 341 94 094 98 066 99 112 95 758

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

Баян-Улугэй створаны ў 1939 і складаецца з 13 самонаў. Адміністрацыйным цэнтрам аймака з’яўляецца горад Улгій, у якім пражывае 28 448 чалавек (2009).

Хурал прадстаўнікоў грамадзян з’яўляецца органам заканадаўчай улады мясцовага самакіравання. Ён выдае заканадаўчыя акты па бюджэтна-фінансавых пытаннях, навуцы і адукацыі, сацыяльна-эканамічных пытаннях — гэта значыць, па ўсіх пытаннях, якія датычацца развіцця аймака.

Губернатар аймака з’яўляецца прадстаўніком урада і ажыццяўляе выканаўчую ўладу ў рэгіёне.

Самоны Баян-Улэгэйскага аймака
Самон Арыгінальная
назва
Насельніцтва
(2005)[4]
Насельніцтва
(2008)[7]
Насельніцтва
(2009)[8]
Насельніцтва
адм.
центра
(2009)[8]
Плошча
(км²)[9]
Шчыльнасць
Насельніцтва (/км²)
Адлегласць
да
Улгія (км)
1 Алтай Алтай 3 914 3 659 3 811 973 3 163,56 1,20 112
2 Алтанцугц Алтанцөгц 3 038 3 114 3 080 826 1 786,10 1,72 43
3 Баяннуур Баяннуур 5 320 5 012 5 033 1 784 2 339,50 2,15 126
4 Бугат Бугат 3 604 3 741 3 642 1 161 2 049,10 1,78 5
5 Булган Булган 5 901 5 827 5 528 944 4 977,33 1,11 294
6 Буянт Буянт 3 002 2 683 2 514 653 1 845,67 1,36 72
7 Дэлуун Дэлүүн 8 183 7 078 7 133 1 642 5 594,99 1,27 158
8 Нагааннуур* Ногооннуур 6 539 6 566 6 375 2 165 5 221,94 1,22 92
9 Улгій Өлгий 24 000 28 496 28 448 28 448 100,92 281,89 0
10 Сагсай Сагсай 5 185 5 174 5 089 1 375 3 139,99 1,62 27
11 Толба Толбо 4 260 4 076 4 136 1 067 2 974,69 1,39 76
12 Цагааннуур* Цагааннуур 1 528 1 452 1 473 1 473 - - 69
13 Цэнгэл Цэнгэл 8 364 8 305 8 348 2 028 6 463,17 1,29 79
14 Улаанхус 8 672 8 748 8 407 1 480 6 047,93 1,39 46

* Пасёлак гарадскога тыпу — свабодная эканамічная зона Цагааннуур размешчаны на тэрыторыі самона Нагааннуур, але кіруецца як асобная адміністрацыйная адзінка.

Гаспадарка правіць

Асноўнай галіной народнай гаспадаркі ў аймаку з’яўляецца жывёлагадоўля. Адгоннай пашавай жывёлагадоўляй займаецца 11 078 пастухоўскіх гаспадарак, на кожную з якіх прыходзіцца ў сярэднім 133 галавы жывёлы (2006, у 2005 — 120, 2004 — 117), што з’яўляецца самым нізкім паказчыкам сярод усіх аймакаў Манголіі (у сярэднім па краіне 204).

Агульнае пагалоўе (канец 2006) — 1470,3 тыс. галоў жывёлы, у тым ліку:

Штогод на знешнія і ўнутраныя рынкі пастаўляецца звыш 2000 тон мяса, 850—900 тон воўны, 130 тон казінага пуху, 280—300 тыс. штук шкур усіх відаў жывёлы, рэалізацыя якіх забяспечвае ўнутраныя патрэбы аймакаў у таварах народнага спажывання і харчовых прадуктах.

Сродкі масавай інфармацыі правіць

У аймаку выдаецца казахамоўная газета «Жаңа өмір» (Новае жыццё).

Зноскі

  1. https://discover-bayanolgii.com/kazakhs-in-mongolia/
  2. Баян-Улгийский аймак Архівавана 11 ліпеня 2015.
  3. Официальный сайт аймака Баян-Улгий Архівавана 16 снежня 2015.
  4. а б Статистическая служба Баян-Улгий аймака, アーカイブされたコピー. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2007. Праверана 30 сакавіка 2007.
  5. Национальная статистическая служба Монголииアーカイブされたコピー. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2007. Праверана 29 чэрвеня 2007.
  6. Народное хозяйство МНР (1921—1981), Улан-Батор 1981
  7. Statis.mn Архівавана 22 ліпеня 2011 года.
  8. а б Статистическое управление аймака Баян-Улгий. Годовой статистический отчет 2009 Архівавана 22 ліпеня 2011 года. (манг.)
  9. Статистическое управление аймака Баян-Улгий. Годовой статистический отчет 2008 Архівавана 22 ліпеня 2011 года.

Спасылкі правіць