Бразільскае цячэнне

Бразільскае цячэнне - цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага акіяна, каля берагоў Паўднёвай Амерыкі, галіна Паўднёва-Пасатнага цячэння.

Тэмпература вады 18-26°С. Скорасць 1-2 км/гадз. Накіравана ад мыса Сан-Рокі на паўднёвы захад уздоўж берагоў Бразіліі да 40° паўднёвай шыраты, дзе сустракаецца з халоднымі Фалклендскім цячэннем і цячэннем Заходніх вятроў.

Цячэнне было адкрыта ў другой палове XVII стагоддзя. Дэталёва было вывучана ў 1832 годзе Джэймсам Рэнэлам (англ.: James Rennell), тады ж атрымала ад яго сваю сучасную назву.

Літаратура правіць