Брыстальскі заліў
- Пра заліў Берынгава мора ля берагоў Аляскі гл. Брыстальскі заліў (Берынгава мора)
Брыстальскі заліў (англ.: Bristol Channel; вал.: Môr Hafren) — заліў Атлантычнага акіяна ў паўднёва-заходняй частцы Вялікабрытаніі. Аддзяляе Паўднёвы Уэльс ад графстваў Сомерсет і Дэвон. Распасціраецца ад вусця ракі Северн і да Кельцкага мора. Назва паходзіць ад англійскага горада Брысталь.
Брыстальскі заліў | |
---|---|
англ. Bristol Channel, вал. Môr Hafren | |
51°18′00″ пн. ш. 3°37′00″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Найбольшая глыбіня | 50 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня заліва каля 239 км, шырыня каля ўваходу 126 км. Глыбіні да 50 м. Берагавая лінія значна парэзаная. Прылівы вышынёй да 14,4 м. Асноўныя парты: Брысталь, Ньюпарт, Кардыф.
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 278.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 74. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)