Віктар Паўлавіч Бруцкі

беларускі палітык

Віктар Паўлавіч Бруцкі (28 верасня 1951, в. Белавуша, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — 21 снежня 2020) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.

Віктар Паўлавіч Бруцкі
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 21 лістапада 2000
Нараджэнне 28 верасня 1951(1951-09-28)
Смерць 21 снежня 2020(2020-12-21) (69 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер-механік
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Па адукацыі інжынер-суднабудаўнік. З 1983 па 2014 гады — дырэктар Пінскага суднабудаўнічага завода.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (на 2018 год).

Памёр 21 снежня 2020 года ў рэанімацыі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[1][2].

Узнагароды правіць

  • медаль «За працоўныя заслугі» (2011)[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Словы — бы смецце : гумарыстычная аповесць у навелах і гумарэсках / Віктар Бруцкі. — Баранавічы, 2018.
  • Кто есть кто в Беларуси. — Минск, 1999.