Дэніс Габар, таксама Дэнеш Габар (венг.: Gábor Dénes; 5 чэрвеня 1900, Будапешт — 9 лютага 1979, Лондан) — венгерскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1971) «за вынаходніцтва і развіццё галаграфічнага метаду».

Дэніс Габар
венг.: Gábor Dénes
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1900(1900-06-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1979(1979-02-08)[3][4][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Marjorie Louise Butler[d]
Род дзейнасці фізік, навуковы работнік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, holographer
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Eric Ash[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Габар нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Будапешце 5 чэрвеня 1900 г., і меў пры нараджэнні імя Грынсберг Дзяніс (Grünszberg Dénes), і быў першым сынам Берната Грынсберга (Grünszberg Bernát) і Адэлі Жакобавіч (Jakobovits Adél). У 1902 годзе сям'я атрымала дазвол памяняць прозвішча з Грынсберг на Габар. Ужо ў раннія гады ў яго выявілася цікавасць да фізікі — разам са сваім братам Дзьёрдем рабіў у хатняй лабараторыі вопыты, пра якія ён чытаў у навуковых кнігах і часопісах. Габар атрымаў спецыяльнасць інжынера ў 1920 годзе ў тэхнічным універсітэце Будапешта. З 1921 па 1924 працягнуў навучанне ў Тэхнічным універсітэце Берліна. Пасля абароны дысертацыі ў 1927 годзе пачаў працу ў кампаніі Siemens & Halske AG (сёння кампанія Siemens). За час працы ў кампаніі зрабіў сваё першае вынаходства — ртутныя лямпы высокага ціску. У 1933 годзе пакінуў Германію ў сувязі са станаўленнем рэжыму нацыстаў і выехаў на працу ў Вялікабрытанію, у кампанію Thomson-Houston. У 1947 годзе ён вынайшаў галаграфію, за што і атрымаў у 1971 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Гэта адкрыццё не атрымала камерцыйнага развіцця да з'яўлення лазера ў 1960 годзе. Габар таксама цікавіўся тым, як чалавек чуе і размаўляе. Па выніках гэтых даследаванняў ён стварыў тэорыю гранулярнага сінтэзу. У 1948 Габар перайшоў працаваць у Імперскі каледж Лондана і ў 1958 годзе стаў прафесарам прыкладной фізікі і працаваў там да пенсіі ў 1967 годзе. Пасля выхаду на пенсію жыў у асноўным у Італіі.

Зноскі

  1. Dennis Gabor // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Dennis Gabor BRITISH ENGINEER // (unspecified title) Праверана 13 кастрычніка 2018.
  4. Dennis Gabor // nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 13 кастрычніка 2018.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 22 лютага 2024.
  6. https://www.nndb.com/people/340/000099043/