Жуан Міранда

бразільскі футбаліст

Жуа́н Міра́нда ды Со́за Фі́лью[1] (парт.: João Miranda de Souza Filho; нар. 7 верасня 1984, Паранаваі, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2009—2019).

Футбол
Міранда
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жуан Міранда ды Соза Філью
Нарадзіўся 7 верасня 1984(1984-09-07) (39 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
 Іспанія
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2003—2004 Бразілія Карытыба
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Бразілія Карытыба 49 (2)
2005—2006 Францыя Сашо 20 (0)
2006—2011 Бразілія Сан-Паўлу 128 (4)
2011—2015 Іспанія Атлетыка 117 (8)
2015—2019 Італія Інтэрнацыянале 109 (1)
2019—2020 Кітай Цзянсу Сунін 28 (2)
2021—2022 Бразілія Сан-Паўлу 43 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2019 Бразілія Бразілія 58 (3)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата ПАР 2009
Кубкі Амерыкі
Золата Бразілія 2019
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Кар’еру пачаў у клубе «Карытыба». 29 ліпеня 2005 года перайшоў у склад французскага клуба «Сашо», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[2]. Пасля праведзенага ў Францыі сезона вярнуўся на радзіму, дзе доўгі час выступаў за клуб «Сан-Паўлу». У 2007 і 2008 гадах уваходзіў у сімвалічную зборную бразільскага чэмпіянату.

У ліпені 2011 года далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», падпісаўшы трохгадовы кантракт. Дэбютаваў за іспанскі клуб 25 жніўня 2011 года ў матчы супраць партугальскай «Віторыі». У сезоне 2013/14 дапамог клубу аформіць першае чэмпіёнства за 17 апошніх гадоў, пры гэтым Жуан быў намінаваны як найлепшы абаронца чэмпіянату[3].

1 ліпеня 2015 года міланскі «Інтэр» абвясціў аб пераходзе Міранды[4].

У ліпені 2019 года стаў іграком кітайскага клуба «Цзянсу Сунін»[5]. У сакавіку 2021 года вярнуўся ў «Сан-Паўлу», дзе гуляў да канца сезона 2022. У студзені 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера правіць

20 жніўня 2007 года Міранда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі, замяніўшы Лусіу ў матчы супраць зборнай Алжыра.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Курытыба»:

«Сан-Паўлу»:

«Атлетыка»:

Міжнародныя правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць