Камкор — воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў Чырвонай Арміі. Скарачэнне ад «камандзір корпуса». Вышэй за камдыва, ніжэй за камандарма 2-га рангу. Таксама жаргонная назва пасады камандзіра корпуса ў УС СССР і Расіі.

Гісторыя правіць

Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».

Усяго званне камкор было прысвоена 146 асобам. Значная частка першых савецкіх камкораў (59) была рэпрэсаваная ў 1937—1938 гадах. Пры пераатэстацыі ў 1940 годзе адзін камкор атрымаў званне генерал арміі (Г. К. Жукаў), 51 — званне генерал-лейтэнант, а 6 — званне генерал-маёр. Яшчэ адзін камкор Леанід Рыгоравіч Пятроўскі атрымаў званне генерал-лейтэнант у 1941 годзе.

Род войскаў Адпаведнае званне / пасада
У камандным складзе
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу[1],
уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года
(ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)
Інспектар міліцыі
Ваенна-Марскі Флот СССР Флагман 1-га рангу
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах карінжынер
у ваенна-марскіх сілах інжынер-флагман 1-га рангу
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаў карпусны камісар
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў карінтэндант
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў карваенюрыст
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў карурач
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў карветурач

Знакі адрознення правіць

Знакі адрознення камкора — тры цёмна-чырвоныя «ромбы» ў пятліцах, тры шэўроны на рукаве і гэтак далей.

Зноскі

Літаратура і спасылкі правіць

  • Великая Отечественная война: Комкоры. Военный биографический словарь: В 2-х томах. М.: Кучково поле, 2006.
  • Сувениров О. Ф. 1937. Трагедия Красной Армии. — М., 2009.
  • Список генералов Красной Армии. (Праверана 4 студзеня 2013)