Лабан[1] (Mugil cephalus) — прамысловая рыба, сямейства кефалевыя.

Лабан
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mugil cephalus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  170335
NCBI  48193
EOL  206857
FW  246483

Апісанне правіць

Цела падоўжанае, спераду трохі пляскатае, пакрыта буйной луской. Спіна сіне-шэрая, бруха серабрыстае. На баках цела 12[2] бураватых падоўжных палос. Бакавая лінія адсутнічае. На вачах шырокія тлушчавыя павекі, якія даходзяць да зрэнак. Рот маленькі, ніжняя губа тонкая з завостраным краем. Над пачаткам грудных плаўнікоў падоўжаная лускавінка.

Дасягае даўжыні 90 см і масы больш за 6 кг. Харчуецца планктонам, дробнымі беспазваночнымі.

Распаўсюджаны у трапічных і субтрапічных морах усяго свету, у т.л. у Чорным і Азоўскім.

Зноскі

  1. арт. Кефалевыя // Лабан: БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.242
  2. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 328. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Літаратура правіць

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 328. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Спасылкі правіць