Лінейная функцыя
Лінейная функцыя — функцыя выгляду
- ,
дзе k і b — сапраўдныя лікі.
Асноўная ўласцівасць: прырашчэнне функцый прапарцыянальнае прырашчэнню аргумента. Графік лінейнай функцыі на плоскасці xOy — прамая лінія. Пры гэтым b — ардыната пункта перасячэння графіка функцыі воссю Oy, k = tg α, дзе α — вугал паміж гэтай прамой і воссю Ox.
Лінейная функцыя выкарыстоўваецца ў фізіцы і тэхніцы, каб паказаць залежнасць паміж прама прапарцыянальнымі велічынямі.
Літаратура
правіць- Лінейная функцыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 267. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).