Махамат Дэбі Ітна

Махамат Ідрыс Дэбі Ітна (фр.: Mahamat Idriss Déby Itno; нар. 1 студзеня 1984, Чад) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Чада. Старшыня пераходнага ваеннага савета[3], а затым часовы прэзідэнт краіны. Раней быў намеснікам камандуючага ўзброеных сіл падчас чадскай інтэрвенцыі ў Паўночнае Малі. Сын забітага прэзідэнта Чада Ідрыса Дэбі.

Махамат Ідрыс Дэбі Ітна
фр.: Mahamat Idriss Déby Itno
Часовы прэзідэнт Чада
з 10 кастрычніка 2022
Папярэднік пасада заснавана
ён жа, як старшыня Пераходнага ваеннага савета
Старшыня Пераходнага ваеннага савета
20 красавіка 2021 — 10 кастрычніка 2022
Папярэднік пасада заснавана
Ідрыс Дэбі, як прэзідэнт Чада
Пераемнік пасада скасавана
ён жа, як часовы прэзідэнт
Нараджэнне 1 студзеня 1984(1984-01-01)[1] (40 гадоў)
Бацька Ідрыс Дэбі
Жонка Aisha Mahamat Idriss Deby Itno[d]
Партыя
Дзейнасць ваенны
Род войскаў Узброеныя сілы Чада
Званне генерал арміі[2]
Бітвы Другая грамадзянская вайна ў Чадзе, Чадская інтэрвенцыя ў Паўночнае Малі, Наступленне на поўначы Чада
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паступіў у Аб’яднаную групу ваенных вучэльняў у Чадзе. Пасля прайшоў навучанне ў Францыі, у ваеннай школе Экс-ан-Правансе. Па вяртанні працаваў у Службе бяспекі дзяржаўных устаноў на пасадзе намесніка камандзіра групы інфантэрыі. Першы баявы вопыт атрымаў у красавіку 2006 года, калі паўстанцы напалі на сталіцу Чада, а затым удзельнічаў у баявых дзеяннях на ўсходзе краіны разам з генералам Абу Бакрам аль-Саідам, начальнікам жандармерыі. Пасля заканчэння кампаніі Махамату Дэбі было прысвоена званне маёра. Кіраваў войскамі падчас бітвы пры Ам-Даме, дзе атрымаў перамогу над паўстанцамі.

Затым прызначаны камандуючым бранятанкавага падраздзялення. У студзені 2013 года стаў намеснікам камандзіра чадскіх Узброеных Сіл у Малі пад камандаваннем генерала Умара Бікіма. 22 лютага 2013 года кіраваў войскамі ў бітве супраць паўстанцаў у гарах Адрар-Іфарас на поўначы Малі. База паўстанцаў была ліквідавана, вораг панес цяжкія страты, але пры гэтым 26 чадскіх салдат загінулі, у тым ліку Абдэль Азіза Хасана Адама, камадзір спецназа. Махамат узяў на сябе поўнае кіраўніцтва чадскімі войскамі ў Малі і кіраваў аперацыямі супраць паўстанцаў на поўначы[4].

Пасля гібелі бацькі ад рук паўстанцаў «Фронту перамен і згоды ў Чадзе» 20 красавіка 2021 года, камандуючыя ўзброенымі сіламі зрабілі заяву, што выбраны ўрад і парламент Чада распушчаны, створаны пераходны ваенны савет на чале з Махаматам Дэбі, што будзе кіраваць краінай на працягу 18 месяцаў[5].

10 кастрычніка 2022 года пасля «нацыянальнага дыялогу» Дэбі быў прызначаны часовым прэзідэнтам[6][7][8].

Зноскі

  1. https://presidence.td/portrait/ Праверана 21 красавіка 2021.
  2. https://presidence.td/declaration-du-conseil-militaire/
  3. [1]
  4. Le général Mahamat Idriss Déby Itno, 29 ans et fils d'idriss Deby, commande la force tchadienne au Mali(недаступная спасылка). bamada.net. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2013. Праверана 20 чэрвеня 2013 года.
  5. Chad's President Idriss Déby dies 'in clashes with rebels'. BBC News. Праверана 20 April 2021.
  6. Ramadane, Mahamat (2 October 2022). "Junta set to stay in power after Chad delays elections by two years". Reuters. N'Djamena. Праверана 20 October 2022.
  7. Ilunga, Patrick (10 October 2022). "Chadian junta leader Mahamat Deby sworn in as President". The East African. Праверана 20 October 2022.
  8. "Chad Ruler Raises Hackles with Drawn-Out 'Transition'". Agence France-Presse. Libreville, Gabon. Voice of America. 12 October 2022. Праверана 20 October 2022.