Падбярэжжа (Пухавіцкі сельсавет)

Падбярэ́жжа[1] (трансліт.: Padbiarežža, руск.: Подбережье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Вёска
Падбярэжжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Падбярэжжа на карце Беларусі ±
Падбярэжжа (Пухавіцкі сельсавет) (Беларусь)
Падбярэжжа (Пухавіцкі сельсавет)
Падбярэжжа (Пухавіцкі сельсавет) (Мінская вобласць)
Падбярэжжа (Пухавіцкі сельсавет)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўнач ад Мар’інай Горкі, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы, каля шашы Мінск-Бабруйск (1 км).

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Паводле перапісу 1917 г. пасяленне было вядома як маёнтак Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Паблізу вёсцы, на хутаре Асіеўскага летам 1936 г. адпачываў і працаваў Якуб Колас.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год - 4 двары, 27 жыхароў.
  • 1917 год — 1 гаспадарка, 19 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 года — 25 двароў, 57 жыхароў.

Інфраструктура правіць

  • Кафэ “Папараць-кветка”

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць