Пётр Павел Сапега

(1701—1771) ваявода смаленскі

Пётр Павел Сапега (польск.: Piotr Paweł Sapieha; 28 студзеня 1701, Дрэздэн — 23 студзеня 1771, Жыліна) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Стольнік вялікі літоўскі (17321744), ваявода смаленскі1744).

Пётр Павел Сапега
Пётр Павел Сапега. Невядомы мастак, 1744
Пётр Павел Сапега. Невядомы мастак, 1744
Ліс
Ліс
28-ы ваявода смаленскі
18 верасня 1744 — 23 студзеня 1771
Папярэднік Станіслаў Патоцкі[d]
Пераемнік Юзаф Сасноўскі
стольнік вялікі літоўскі
29 сакавіка 1732 — 18 верасня 1744
Папярэднік Ежы Станіслаў Сапега
Пераемнік Юзаф Аляксандр Ябланоўскі
Нараджэнне 25 студзеня 1701(1701-01-25) ці 28 студзеня 1701(1701-01-28)[1][2]
Смерць 24 студзеня 1771(1771-01-24) (69 гадоў) ці 23 студзеня 1771(1771-01-23)[1][2] (69 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Ян Казімір Сапега[1]
Маці Людвіка Марыя з Апалінскіх[d][1]
Жонка 1) Соф'я Скаўронская, 2) Яна Сулкоўская
Дзеці Ян Юзаф
Дзейнасць камергер
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла

Валодаў Ляхавічамі, Косавам, Старым Здзітавам, маёнткамі ў Польшчы, быў старостам здзітаўскім1730).

Біяграфія правіць

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Казіміра і Людвікі з Апалінскіх.

У 1726 з дапамогай расійскай імператрыцы Кацярыны I заручыўся з дачкой Аляксандра Меншыкава Марыяй, зрабіўся царскім камергерам; пазней ажаніўся з пляменніцай імператрыцы Соф’яй Скаўронскай (з былых прыгонных Сапегаў у Беларусі).

У 1728 выехаў у Рэч Паспалітую, дзе зрабіўся адным з найбагацейшых магнатаў. Падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага ад абрання каралём і вялікім князем да самай абдыкацыі (1736). Далучыўся да Барскай канфедэрацыі, якой перадаў сваю надворную харугву. У 1770 выехаў у Славакію, дзе знаходзіўся эміграцыйны асяродак канфедэрацыі, там і памёр.

Літаратура правіць

  1. а б в г д е ё Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 71. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 220. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5