Сала́ка[1], або селядзец балтыйскі[1], (Clupea harengus membras) — рыба сямейства Селядцовыя (Clupeidae), балтыйскі падвід атлантычнага селядца (Clupea harengus).

Салака
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clupea harengus membras Linnaeus, 1761


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161726
EOL  1229160

Апісанне правіць

Даўжыня да 20 см, важыць 25—50 г.

Біялогія правіць

Жыве ў Балтыйскім моры, у яго прэснаводных Куршскім і Калінінградскім залівах і прэсных водах некаторых азёр Швецыі. Сілкуецца дробнымі ракападобнымі. Трымаецца заўсёды зграямі, пераважна ў верхніх пластах вады (пелагічная рыба). Палавая спеласць надыходзіць у салакі ва ўзросце двух-трох гадоў. Жыве да 11 гадоў. Асноўную масу ва ўловах складаюць асобіны ва ўзросце двух-чатырох гадоў, даўжынёй 14—16 см. Салаку ўтварае лакальныя статкі, якія трымаюцца асобных участкаў мора ці заліваў, існуюць таксама «сезонныя» расы, якія адрозніваюцца тэрмінамі нерасту. Адрозніваюць 2 расы: вясновую і восеньскую. Вясновая раса салакі кідае ікру ў маі — чэрвені на глыбіні да 5—7 м; ікра донная. Восеньская раса нешматлікая, кідае ікру ў жніўні — верасні ў аддаленні ад берагоў.

Зноскі

Літаратура правіць