Сту́жачныя чэ́рві, цэстоды[1] (Cestoda) — клас паразітычных плоскіх чарвей (Plathelminthes).

Стужачныя чэрві

Карлікавы цэпень (Hymenolepis nana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cestoda

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  57307
NCBI  6199
EOL  2885

Апісанне правіць

Стужачныя чэрві паразітуюць у пазваночных жывёлах. Апісана каля 3500 відаў. Даўжыня ад 0,5 мм да 30 метраў.

 
Свіны цэпень (Taenia solium)

Іх цела нагадвае стужку, якая складаецца з рознай колькасці (ад 4 да 1000) членікаў. На пярэднім канцы знаходзіцца галоўка з прысоскамі і (або) кручкамі для прымацавання да сценкі кішэчніка гаспадара. За галоўкай размешчана шыйка — зона росту. Ад яе адпачкоўваюцца новыя членікі, якія пастаянна павялічваюцца ў памерах.

Вызначальнай асаблівасцю стужачных чарвей з’яўляецца адсутнасць у іх стрававальнай сістэмы. Пажыўныя рэчывы яны ўсмоктваюць усёй паверхняй цела, пакрытай дробнымі варсінкамі, якія павялічваюць паверхню ўсмоктвання.

Стужачныя чэрві — гермафрадыты. У кожным членіку ёсць палавая гермафрадытная сістэма. Пасля апладнення яйцы назапашваюцца ў членіках і паступова, па меры аддзялення ад шыйкі новых членікаў, змяшчаюцца к канцу цела. Тут знаходзяцца спелыя членікі, запоўненыя яйцамі.

Некаторыя віды — небяспечныя паразіты чалавека (напр. бычыны цэпень); выкліканыя імі захворванні носяць назву цэстадозы.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Сту́жачныя чэ́рві, цэстоды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 222. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.
  • Ленточные черви // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Ленточные черви // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона / В современной орфографии. — Петербург: Издательское общество «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1907—1909. (руск.)

Спасылкі правіць