Фалькане́т (італ.: falconetto, англ.: falconet) — артылерыйская гармата калібру 45—100 мм.

Чыгунны фальканет

Фальканеты знаходзіліся на ўзбраенні арміі і флоту шэрагу дзяржаў у 16—18 ст. Стралялі свінцовымі ядрамі, перавозіліся 1—2 коньмі. У некаторых краінах у 18 ст. фальканетамі называлі палкавыя пушкі калібру 45—55 мм.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць