Эмілі Эрын Дэшанель (англ.: Emily Erin Deschanel, нар. 11 кастрычніка 1976[1], Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская кінаактрыса, прадзюсар, найбольш вядомая галоўнай роляй у тэлесерыяле «Косці».

Эмілі Дэшанель
Emily Deschanel
Імя пры нараджэнні Эмілі Эрын Дэшанель
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1976(1976-10-11) (47 гадоў)
Месца нараджэння Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Бацька Калеб Дэшанель[d]
Маці Мэры Джо Дэшанель[d]
Муж Дэвід Хорнсбі[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1994 — цяперашні час
IMDb ID 0221043
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эмілі Дэшанель нарадзілася ў Лос-Анджэлесе ў сям'і намінанта на прэмію «Оскар» кінааператара Калеба Дэшанель і актрысы Мэры Джо Дэшанель (Уэйр). Праўнучка Поля Дэшанеля, 11-га прэзідэнта Францыі[2]. Мае ірландска-французскае паходжанне[3]. Таксама ў яе ёсць сястра Зоўі Дэшанель, актрыса.

Скончыла Бостанскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «тэатральнае мастацтва» са ступенню бакалаўра[4]. З'яўляецца веганкай і ўдзельніцай руху PETA[5].

25 верасня 2010 годзе выйшла замуж за акцёра Дэвіда Хорнсбі  (англ.)[6]. 31 сакавіка 2011 года было абвешчана, што муж і жонка чакаюць з'яўлення першынца. Іх сын, Генры Хорнсбі, нарадзіўся 21 верасня 2011 года[7].

Кар'ера правіць

Эмілі дэбютавала ў фільме «Шчаслівы выпадак» у 1994 годзе. А пасля поспеху экранізацыі рамана Стывена Кінга «Чырвоная ружа» (2002 год) прыняла ўдзел у здымках фільмаў «Халодная гара» (2003 год), «Алама» (2004 год) і «Чалавек-павук 2» (2004 год), пасля чаго была адзначана ў рэйтынгах часопіса Interview Magazine сярод шасці актрыс, на якіх варта звярнуць увага ў 2004 годзе. Сыграўшы ў 2005 годзе ў «Бугімене», Дэшанель была запрошана на ролю доктара Тэмперанс Брэнан у тэлесерыяле «Косці» кампаніі FOX. За гэту ролю актрыса ўдастоілася намінацый на прэмію «Спадарожнік» у 2006 годзе і на Teen Choice Awards у 2007-м. Пачынаючы з трэцяга сезона серыяла, Эмілі паспрабавала сябе ў якасці яго прадзюсара.

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1994
ф Шчаслівы выпадак It Could Happen To You актывістка, якая кідаецца фарбай
2000
ф It's a Shame About Ray It's a Shame About Ray Мэгі
2001
тф Сардэчны дэпартамент The Heart Department Мод Элін
2002 с Асабняк «Чырвоная ружа» Rose Red Пэм Эшберы
2002 с Закон і парадак: Аддзел спецыяльных расследаванняў Law & Order: Special Victims Unit Кэсі Джэрмейн
2002 с Правідэнс Providence Эні Фрэнк
2003
тф The Dan Show The Dan Show Сэм
2003
ф Перадышка Easy Лора Хэрыс
2003
ф Халодная гара Cold Mountain місіс Морган
2004
ф Форт Алама The Alamo Разана Трэвіс
2004 с Расследаванне Джордан Crossing Jordan Мішэль
2004
ф Чалавек-павук 2 Spider-Man 2 ресепшыяніст
2004
ф Old Tricks Old Tricks жанчына
2005
ф Бугімен Boogeyman Кейт Хоўтан
2005
ф Нямая цішыня Mute Клэр
2005
ф That Night That Night Эні
2006
ф Дарога да славы Glory Road Мэры Хэскінс
2009
ф Мой анёл-захавальнік My Sister's Keeper доктар Фаркуад
20052011 с Косці Bones доктар Тэмперанс «Косці» Брэнан
2012
ф The Perfect Family The Perfect Family Шэнан Кліры

Зноскі правіць

  1. Emily Deschanel Bio, Pictures, News
  2. «Kissing» Zooey — ParisMatch.com
  3. Olsen, Mark (February 16, 2003). "A scene stealer steps off the sidelines". Los Angeles Times. Праверана December 10, 2010.
  4. Emily Deschanel on TV.com Архівавана 30 красавіка 2009.
  5. http://www.thankingthemonkey.com/ Interview with Access Hollywood
  6. Zuckerman, Suzanne (September 25, 2010). "Actress Emily Deschanel Weds". Праверана September 26, 2010.
  7. Raferty, Raferty (September 21, 2011). "Emily Deschanel Has a Baby Boy". The Washington Post. Праверана September 21, 2011.

Спасылкі правіць