Эўхеніа Касеру (Касерыу) (рум.: Eugeniu Coşeriu; 19212002) — нямецкі лінгвіст румынскага паходжання, спецыяліст па раманскім мовазнаўстве; прафесар[6], аўтар больш 50 кніг, ганаровы член Румынскай Акадэміі (1991).

Эўхеніа Касеру
рум.: Eugen Coșeriu
Дата нараджэння 27 ліпеня 1921(1921-07-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2002(2002-09-07)[2][3] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, філолаг, выкладчык універсітэта, раманіст, філосаф мовы
Навуковая сфера славістыка, раманістыка[4] і філасофія мовы[d]
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Adolfo Elizaincín[d]
Член у
Узнагароды
Сайт coseriu.de (ням.)(ісп.)(фр.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 ліпеня 1921 года ў сяле Міхэйлень Каралеўства Румынія, пазней — Малдаўская ССР, цяпер Рэспубліка Малдова.

Вучыўся ў ліцэі Liceul Teoretic «Ion Creangă» горада Бельцы, дзе аднакласнікамі былі Vadim Pirogan — бесарабскі пісьменнік, і Sergiu Grossu — румынскі пісьменнік. Пасля сканчэння Яскага ўніверсітэта (горад Ясы) Эўхеніа адправіўся ў 1940 годзе ў Італію, дзе працягнуў навуку ў Італьянскім інстытуце культуры ў Рыме. Тут у 1944 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю пра ўплыў Chanson de geste (жанр французскай сярэднявечнай літаратуры эпічнага зместу) на паэзію паўднёвых славянскіх народаў. У 1944—1945 гадах Касеру працаваў у Падуанскім універсітэце, з 1945 па 1949 год — у Міланскім універсітэце.

Некаторы час працаваў у Лацінскай Амерыцы — у Уругвайскім Рэспубліканскім універсітэце, потым вярнуўся ў Еўропу і да канца жыцця працаваў у Цюбінгенскім універсітэце, Германія.

Памёр 7 верасня 2002 года ў Цюбінгене, Германія.

Зноскі

  1. Косерю Эухенио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. а б Eugenio Coseriu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Eugenio Coseriu // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. а б https://historiasuniversitarias.edu.uy/biografia/coseriu-eugenio/
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Profesorul EUGENIO COȘERIU Архівавана 27 студзеня 2014. (рум.)

Спасылкі правіць