Адрыян I (Папа Рымскі)
Адрыян I (772—795) — папа рымскі.
Адрыян I | ||
---|---|---|
лац.: Hadrianus PP. I | ||
![]() | ||
|
||
1 лютага 772 — 25 снежня 795 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Стэфан III (IV) | |
Пераемнік | Леў III | |
Нараджэнне |
700 Рым, Італія |
|
Смерць |
25 снежня 795 |
|
Пахаванне | ||
Бацька | Тэадат | |
![]() |

Charlemagne comes to the aid of Pope Adrian I
Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лангабардаў для ўзмацнення папскага прастолу. Церпячы ад лангабардскага караля Дэзідэрыя, Адрыян звярнуўся да Карла Вялікага, які прагнаў лангабардаў у 773, правёў свята Вялікадня ў Рыме ў 774 і павялічыў папскія ўладанні, падораныя Піпінам у 754. За паслугі другога паходу (781) супраць лангабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоннікаў, але не мог супрацьстаяць рашэнням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкскай царквой змагаўся з адапціянізмам (Гл.далей Адапціянская спрэчка).[1]
Зноскі
- ↑ Энц. словарь Брокгауза и Ефрона...
ЛітаратураПравіць
- Адрыян I (Папа Рымскі) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адрыян I (Папа Рымскі)