Ажэ́хава — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка, каля вёскі Крукі.

Ажэхава
возера Ажэхава
возера Ажэхава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 146,2[1] м
Даўжыня 1,53 км
Шырыня 0,71 км
Плошча 0,64 км²
Аб’ём 0,00112 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,4 км
Найбольшая глыбіня 3,3 м
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,26 ‰
Празрыстасць да 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 19,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ажэхава (Беларусь)
Ажэхава
Ажэхава
Ажэхава (Віцебская вобласць)
Ажэхава
Ажэхава
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 0,64 км². Даўжыня 1,53 км, найбольшая шырыня 0,71 км, даўжыня берагавой лініі 4,4 км. Найбольшая глыбіня возера 3,3 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём вады 1,12 млн м³. Плошча вадазбору 19,4 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—3 да 7—12 м. Берагі стромкія, паўночныя зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе пясчана-галечнае, на поўдні апясчанены іл. Глыбакаводная частка азёрнай чашы выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае з прыкметамі дыстрафіравання, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай у возера Саванар.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-006. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць