Аксана Рыгораўна Яшчанка

гісторык

Аксана Рыгораўна Яшчанка (нар. 22 студзеня 1969 года ў Гомелі) — беларускі гісторык, этнолаг, педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Аксана Рыгораўна Яшчанка
Дата нараджэння 22 студзеня 1969(1969-01-22)[1] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера гісторыя і этналогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Іванавіч Лакотка
Узнагароды

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла ў 1991 годзе Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Гісторыя», у 1996 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 29 красавіка 1999 года там жа абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія, антрапалогія» на тэму «Этнаканфесійны склад і асаблівасці побыту насельніцтва Гомеля ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя».

У 2006 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта ў галіне гісторыі.

12 чэрвеня 2023 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія, антрапалогія» на тэму «Побыт гараджан Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XXI стагоддзя».

З 1997 года працуе на розных пасадах у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны:

  • асістэнтам кафедры гісторыі Беларусі (1997—1999);
  • старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі (1999—2000);
  • намеснікам дэкана гістарычнага факультэта (1999—2002);
  • старшым выкладчыкам кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін (2000—2001);
  • дацэнтам кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін (2001);
  • загадчыкам кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін (2002—2008);
  • загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі (з 2008 года).

Узнагароды правіць

Навуковая дзейнасць правіць

Займаецца даследаваннем этналогіі і гісторыі паўсядзённасці гарадскога насельніцтва Беларусі, этнакультурных працэсаў у гарадах Беларусі ў мінулым і на сучасным этапе, розных аспектаў матэрыяльнай і духоўнай культуры гараджан, займаецца гісторыка-краязнаўчым вывучэннем Гомеля, Усходняга Палесся і Пасожжа. Даследуе жыллё і адзенне гараджан, іх харчаванне, вольны час, дзяцінства, гендарныя адносіны і інш.

Ёю ўпершыню прасочана эвалюцыя гарадскога ладу жыцця на Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XXI стагоддзя і паказаны адрозненні ў побыце гараджан у розныя гістарычныя перыяды: у другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя, у савецкія дзесяцігоддзі і на сучасным этапе. На падставе архіўных матэрыялаў, візуальных крыніц і інфармацыі палявых даследаванняў ёю ахарактарызаваны ўзровень добраўпарадкавання гарадскога асяроддзя, выяўлена дынаміка навацый і ступень захавання традыцыйных форм беларускай культуры ў гарадах, а таксама даказана важная роля горада ў адраджэнні, захаванні і папулярызацыі беларускай народнай культуры.

З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій.

Зноскі правіць

  1. а б Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 студзеня 2024.

Літаратура правіць

  • Ященко Оксана Григорьевна // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 457—458. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.

Спасылкі правіць