Алаіз Мок
Алаіс Мок (ням.: Alois Mock; 10 чэрвеня 1934, Ойратсфельд — 1 чэрвеня 2017) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Алаіс Мок ням.: Alois Mock | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
2 чэрвеня 1969 — 21 красавіка 1970 | |||
Прэм’ер-міністр | Іозеф Клаус | ||
Папярэднік | Тэадор Піфль-Перцэвіц | ||
Пераемнік | Леапольд Грац | ||
| |||
1971 — ? | |||
| |||
21 студзеня 1987 — 24 красавіка 1989 | |||
Прэм’ер-міністр | Франц Враніцкі | ||
Папярэднік | Норберт Штэгер | ||
Пераемнік | Іозеф Рыглер | ||
| |||
6 лістапада 1990 — 16 снежня 1990 | |||
Прэм’ер-міністр | Франц Враніцкі | ||
Папярэднік | Роберт Ліхал | ||
Пераемнік | Вернер Фаслабенд | ||
| |||
21 студзеня 1987 — 4 мая 1995 | |||
Прэм’ер-міністр | Франц Враніцкі | ||
Папярэднік | Петэр Янкавіч | ||
Пераемнік | Вольфганг Шусель | ||
Партыя | Аўстрыйская народная партыя | ||
Адукацыя | Венскі ўніверсітэт | ||
Навуковая ступень | доктар права[d][1] | ||
Прафесія | юрыст | ||
Дзейнасць | дыпламат, юрыст, палітык | ||
Месца працы | |||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 10 чэрвеня 1934 Ойратсфельд, Аўстрыя | ||
Смерць | 1 чэрвеня 2017 (82 гады) | ||
Пахаванне | |||
Узнагароды | |||
Адукацыя і ранняя кар'ераПравіць
Скончыў Венскі ўніверсітэт, дзе вывучаў права; пазней працягнуў адукацыю ў Балонні і Бруселі. Спецыялізаваўся па міжнародным праве. Быў членам каталіцкай студэнцкай супольнасці ў Вене. Уступіў у Аўстрыйскую народную партыю, з якой звязана ўся яго палітычная кар'ера.
Палітычная кар'ераПравіць
З 1961 — на дзяржаўнай службе. Быў памочнікам федэральнага канцлера Аўстрыі Іозефа Клауса па пытаннях, звязаных з удзелам краіны ў еўрапейскай інтэграцыі. З 1966 — сакратар канцылярыі федэральнага канцлера. У 1969 годзе стаў самым маладым за ўсю гісторыю краіны федэральным міністрам адукацыі, навукі, даследаванняў, мастацтваў і спорту.
Пасля паражэння кансерватараў на ўсеагульных выбарах 1971 года засяродзіўся на парламенцкай працы, стаўшы адным з дзейных членаў апазіцыі. Адначасова быў выбраны бургамістрам роднага горада. У 1979—1987 — старшыня АНП. У 1979 быў выбраны старшынёй ліберальна-кансерватыўнага Еўрапейскага дэмакратычнага саюза.
Міністр замежных спраўПравіць
Найбольшую вядомасць атрымаў падчас свайго знаходжання на пасадзе міністра замежных спраў Аўстрыі ў 1987—1995 ва ўрадах «вялікай кааліцыі» з сацыялістамі. Падчас яго кіраўніцтва знешняй палітыкай Аўстрыі краіна ўвайшла ў Еўрапейскі саюз. Спрыяў крушэнню «жалезнай заслоны», адкрыўшы мяжу паміж Аўстрыяй і Венгрыяй у чэрвені 1989 года, дзякуючы чаму сотні бежанцаў з ГДР атрымалі магчымасць праз Венгрыю міграваць у Заходнюю Еўропу. У 1987—1989 гадах адначасова займаў ва ўрадзе пасаду віцэ-канцлера.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118734318 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.