Ала Іванаўна Канапелька
Ала Канапелька (14 лютага 1960, Небытаў, Хойніцкі раён — 24 жніўня 2015, Мінск) — беларуская паэтэса і перакладчыца.
Ала Канапелька | |
---|---|
Ала Іванаўна Канапелька | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1960 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 2015 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, паэтка, пісьменніца |
Дэбют | Цвет алешыны (1986) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1978 г. скончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча і паступіла на філалагічны факультэт БДУ[1]. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1983) працавала метадыстам, з 1988 г. — загадчыкам сектара метадычнай працы Дома літаратара СП БССР. З 1990 г. — загадчык арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Беларускага фонду культуры. Працавала ў часопісе «Полымя», галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца» (?-2002), намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вестник Беларусбанка».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.
У рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар паэтычных зборнікаў «Цвет алешыны» (1985) і «Летазлічэнне» (1999). Перакладала творы ўкраінскіх, курдскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Таксама пераклала выбраныя казкі з цыклу «Тысяча і адна ноч»[2].
Памерла ў Мінску 24 жніўня 2015 г. Пахавана на гарадскіх могілках у Смалявічах[3].
Зноскі
- ↑ Раіса Баравікова пра Алу Канапельку: Пайшла ад нас сумленная паэтка // Радыё Свабода 24.08.2015
- ↑ Тысяча і адна ноч: Арабскія народныя казкі: Выбранае: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Укладальнік, каментарыі, пасляслоўе, пераклад на беларускую мову А. Канапелькі. — Мінск: Беларуская навука, 1998.
- ↑ Памерла Ала Канапелька. У Мінску развіталіся з пісьменніцай Архівавана 1 жніўня 2018. // Саюз Беларускіх пісьменнікаў
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.