Ала (імя)
А́ла — жаночае імя.
германскае, грэчаскае, семіцкае | |
Род | жаночае |
---|---|
Этымалагічнае значэнне | грэч. Αλλη — «іншая»; гоцк.: Alls — «усё»; гоцк.: Alla — «умее ўсё» |
Вытворныя формы | А́ля, А́люня, А́люся[1] |
Іншамоўныя аналогі |
грэч. Αλλη[1] польск.: Alla[1] руск.: А́лла[1] укр.: А́лла[1] |
Звязаныя артыкулы | усе артыкулы з «А́ла» |
* ![]() |
Існуе некалькі варыянтаў паходжання. Дакладны — невядомы.
Па адной з версiяў, імя Ала (альбо Алат, Аль-Лят, Іллахат) — арабскага паходжання. Асноўны сэнс — «багіня», «гэта багіня». Пераклад слова з арабскай — «літара».
Ала — старажытна-арабская багіня неба і дажджу. У арабаў Сірыйскай пустыні Ала — жонка Алага і маці ўсіх багоў. У арабаў цэнтральнай Аравіі Ала — дачка Алага. Таксама Ала — старажытная багіня лёса на Каўказе.
Па іншай версіі — імя Ала старажытна-германскага паходжання, якое азначае «іншы».
Магчыма, што два розных імені аб'ядналіся ў адно з прычыны аднолькавасці гучання.
Варыянты ў розных мовах правіць
руск.: Алла, Аля, Алуся, Алуня, Алюня
Імяніны правіць
У розных краінах свету Алы святкуюць імяніны:
У Расіі — 8 красавіка
Святыя правіць
Святая мучаніца Ала Готская, спаленая ў храме разам з іншымі вернікамі ў касцёле пад час службы ў IV стагоддзі (8 красавіка).
Вядомыя Алы правіць
Геаграфічныя назвы правіць
Ала — невялікая рака ў Бураціі, прыток ракі Баргузін, што упадае ў возера Байкал.
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ а б в г д Усціновіч, А. К. Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 24 с. — 1 200 экз. — ISBN 978-985-6941-10-1.
Спасылкі правіць
«Ала» на старонцы «Таямніца імёнаў» Архівавана 17 верасня 2008. (руск.)
Тлумачэнні слова на старонцы «Грамота.ru» (руск.)
Імяніны на старонцы «Calend.ru» (руск.)