Ала Барысаўна Пугачова

савецкая і расійская эстрадная спявачка
(Пасля перасылкі з Ала Пугачова)

Ала Барысаўна Пугачова (15 красавіка 1949, Масква, СССР) — савецкая і расійская эстрадная спявачка, прадзюсар, аўтар песень, кінаактрыса. Заслужаная артыстка РСФСР (1980), Народная артыстка РСФСР (1985), Народная артыстка СССР (1991), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі.

Ала Барысаўна Пугачова
Алла Борисовна Пугачёва
Ала Пугачова на Славянскім базары ў Віцебску, 2016 год.
Ала Пугачова на Славянскім базары ў Віцебску, 2016 год.
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ала Барысаўна Пугачова
Дата нараджэння 15 красавіка 1949(1949-04-15)[1][2] (74 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Максім Аляксандравіч Галкін
Дзеці Крысціна Арбакайтэ[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі актрыса, аўтар-выканаўца, тэлевядучая, музычны прадзюсар, кампазітарка, мадэль, піяністка, рэжысёр, вядучая, прадзюсар, прадпрымальнік, спявачка, настаўніца, principal director, студыйны музыкант, паэт-песеннік, педагог
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты фартэпіяна і вакал[d]
Жанры поп-музыка, Russian pop[d][6], традыцыйная поп-музыка[d], прагрэсіўны рок[7], дыска[d][8], фанк-рок[9], новая хваля[d][10], поп-рок, фанк, софт-рок[d], шансон і эстрада
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
Аўтограф Alla Pugacheva signature.svg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 15 красавіка 1949 г ў Маскве.

Прадзед з прабабуляй Пугачовай (Павел і Марыя), у якіх было 7 дзяцей пражывалі ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці (Узгорск). Марыя (у акрузе была вядомай лекаркай і варажбіткай) дажыла амаль да 90 гадоў (памерла на хаду), пахаваная ў вёсцы Нядашава (Магілёўская вобласць), Павел памёр ва ўзросце каля 40 гадоў (пахаваны ў вёсцы Узгорск). У дзеда Пугачовай па бацькоўскай лініі (Міхаіл, выхадзец з Магілёўскай губерні) была родная сястра Настасся, дачка якой (стрыечная пляменніца Пугачовай) — Валянціна Пятроўна Валуева (72 гады на 2009 год, на 2009 год пражывала ў вёсцы Нядашава). У перыяд калектывізацыі Міхаіл з’яжджае ў Маскву дзе і застаецца. Там у яго нараджаецца Барыс (бацька Пугачовай).

Яе бацька, франтавік, быў дырэктарам па збыце на абутковай фабрыцы, сядзеў у турме за «гаспадарчыя злоўжыванні» ў 1960-я. Маці, Зінаіда Архіпаўна Адэгава, працавала на заводзе ў аддзеле кадраў. Абое памерлі ад інфарктаў. Бацька іграў у народным тэатры, маці ў час вайны ездзіла па франтах з агітбрыгадай. У Алы Пугачовай быў яшчэ брат Яўген, вайсковец, але яго таксама не стала праз праблемы з сэрцам.

Ала Пугачова займалася з пяці гадоў, спявала ў аркестры Алега Лундстрэма, з агітбрыгадамі радыёстанцый выступала перад палярнікамі і геолагамі на Крайняй Поўначы. На фестывалі «Залаты Арфей» у Балгарыі (1975) праславілася з песняй «Арлекіна».

Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі кажа:

 

Пугачова была адной з рэдкіх індывідуальнасцей на тагачаснай савецкай сцэне.

 

Былыя мужы Алы Пугачовай: цыркавы артыст Мікалас Орбакас (гэта яго дачка Крысціна Арбакайце), рэжысёр Аляксандр Стэфановіч, прадусар Яўген Болдзін, спявак Філіп Кіркораў. Яе цяперашні муж парадыст Максім Галкін.

Ала Пугачова — адна з найбагацейшых артыстак Расіі. Яна неаднаразова ўваходзіла ў «рэйтынг знакамітасцяў Forbes».

АльбомыПравіць

  • 1977 — Зеркало души
  • 1979 — Арлекино и другие
  • 1979 — Поднимись над суетой
  • 1980 — Толи ещё будет…
  • 1982 — Как тревожен этот путь
  • 1985 — Ах, как хочется жить
  • 1986 — …Счастья в личной жизни!
  • 1987 — Пришла и говорю
  • 1990 — Алла
  • 1991 — Рождественские встречи I
  • 1992 — Рождественские встречи II
  • 1995 — Не делайте мне больно, господа
  • 1998 — Да!
  • 2001 — Речной трамвайчик
  • 2003 — Живи спокойно, страна!
  • 2008 — Приглашение на закат

Зноскі

СпасылкіПравіць